Галіна Рыгораўна Качаткова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Г. Аляксеева)
Галіна Рыгораўна Качаткова
Дата нараджэння 1939
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Галіна Рыгораўна Качаткова (Аляксеева; нар. 30 студзеня 1939, г. Ташкент, Узбекістан)  — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1962 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі Г. У. Заборскі, В. М. Волчак, Н. Я. Трахтэнберг, Н. М. Макляцова). Узнагароджана дыпломам 1-й ступені ВДНГ БССР за распрацоўку праекта Куставога вылічальнага цэнтра Дзяржбанка СССР у г. Магілёве.

У 19621965 гадах працавала архітэктарам, пасля старэйшым архітэктарам у інстытуце «Белпрампраект»; у 19651968 гадах у Праектна-канструктарскім бюро Мінсельбуда БССР, канструктар 1-й катэгорыі, кіраўнік групы аддзела тэхнічнай эстэтыкі; Мангольская Народная Рэспубліка г. Чайбалсан (1969); галоўны архітэктар праекта ў праектнай майстэрні; у 1970 годзе галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Белкамунпраект», у 19711985 гадах — у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект»; у 19851995 гадах мастак, галоўны мастак Магілёўскага камбіната «Мастацтва» БСМ.

Член Саюза архітэктараў з 1965 года (членскі білет № 164). Пражывае ў г. Магілёве.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вылічальны цэнтр Дзяржбанка СССР (цяпер Лячэбна-дыягнастычны цэнтр) у г. Магілёве
Будынак Магілёўскага педагагічнага інстытута

Аўтар праектаў асноўных будынкаў і збудаванняў: вылічальны цэнтр Дзяржбанка СССР у г. Магілёве (1980); лячэбны корпус гарадской бальніцы ў г. Магілёве (1975); 72-кватэрны жылы дом зав. Юбілейны (1975); 70-кватэрны жылы дом вул. Сурганава (1982); педагагічны інстытут вул. Касманаўтаў (1984) — усе ў Магілёве; стаматалагічная паліклініка г. Крычаў (1977); інтэр’еры Дома Савета Абкама КПБ; інтэр’еры Кансерваторыі — усе ў Магілёве.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Была ў шлюбе з архітэктарам Канстанцінам Аляксеевым[удакладніць].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кочеткова Галина Григорьевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Алексеева Галина Григорьевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)