Ганад Бадрыевіч Чарказян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Г. Б. Чарказян)
Ганад Бадрыевіч Чарказян
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1946(1946-10-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лістапада 2021(2021-11-07)[1] (75 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, перакладчык, інжынер у цывільным будаўніцтве
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Ганад Бадрыевіч Чарказян (18 кастрычніка 1946, Ерасхаун, Акцембяранскі раён, Арменія — 7 лістапада 2021, Беларусь; псеўданім Торнэ Бадр) — армянскі і курдскі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў тэхнічным вучылішчы № 1 у Ерэване (1967—1968). Працаваў токарам на суднарамонтным заводзе ў горадзе Туапсэ Краснадарскага края (1968—1969). Служыў у Савецкай Арміі (1969—1971). Працаваў выхавацелем прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 27 у Эчміядзіне (1971—1973, Арменія). З 1973 года жыў і працаваў у Мінску: старшы тэхнік у Беларускім дарожным навукова-даследчым інстытуце, інжынер-сметчык рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 10, начальнік участка рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 15. Завочна скончыў Ерэванскі індустрыяльны тэхнікум (1974), будаўніча-педагагічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1984). З чэрвеня 1982 года — інжынер-тэхнолаг мінскага ўчастка Слонімскай фабрыкі «Гасцінічная мэбля». З 1993 да 2004 года — загадчык аддзела выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы верш апублікаваў у 1963 г. (часопіс «Пионер», Ерэван). У друку Беларусі выступаў з 1977 г. Пісаў на курдскай і армянскай мовах. У Мінску ў перакладзе на рускую мову выйшлі зборнікі паэзіі «Прочность» (з армянскай, 1980; пераклад Валерыя Ліпневіча), «Цвет доброты» (з курдскай, 1986), «Пространство и время» (з курдскай, 1990), «Обожженные жаворонки» (1992), «Плач» (1994), «Караваны гор» (1996), «Казкі дзеда Ганада» (1996), «Шамдин» (1998), «Камни печали» (1990), «Чаргави» (2001), «Дом дождя» (2001), «Тоска по дому» (2003), «Пум-пур в коляске и другие сказки» (2004), «Опередить смерть» (2005), «Зорная глыбіня» (2005), «Мелодия разлуки» (2006), «Мир под крылом» (2008), «Бяжыць жыцця дарога» (2019), «Дорога на Ушачи» (2020) і іншыя.

Творы Ганада Чарказяна на рускую і беларускую мовы перакладалі Валерый Ліпневіч, Фёдар Яфімаў, Валянцін Тарас, Барыс Крывялевіч, Глеб Артханаў, Рыгор Барадулін, Ала Канапелька, Кастусь Жук, Казімір Камейша, Іван Бурсаў, Анатоль Аўруцін.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Медаль Францыска Скарыны (2017)[2].

Зноскі

  1. https://budzma.org/news/pamyer-belaruski-paet-ganad-charkazyan.html
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 373 «Аб узнагароджанні». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (10 кастрычніка 2017).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]