Гары Турк
Гары Турк | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Lothar Rudolf Thürk |
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1927[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лістапада 2005[1][2] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, сцэнарыст, журналіст, драматург |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды | |
harrythuerk.de | |
![]() |
Га́ры Турк (ням.: Harry Thürk; 8 сакавіка 1927, Цюльц, Верхняя Сілезія, Германія ― 24 лістапада 2005, Веймар) — нямецкі (у тым ліку, ГДР) журналіст і пісьменнік. Кіраўнік Саюзу пісьменнікаў Цюрынгіі (1971—1983), член ПЭН-цэнтру ГДР (потым Нямецкага (ост); 1972―1995). Аўтар 13 ваенна-дакументальных кніг, пераважна прысвечаных Далёкаму Усходу ў перыяд 1934―1980, 19 гістарычных раманаў[5], 10 крымінальных раманаў[5], 11 кінасцэнароў[5]. Кнігі выдаваліся па-нямецку, агульным тыражом каля 3 млн.[5], перакладаліся на 14[5] моў, агульным тыражом каля 7―9 млн.[5] Лаўрэат 12 ганаровых прэмій, двойчы лаўрэат Нацыянальнай прэміі ГДР[6].
У 1944 мабілізаваны ў нямецкае войска, служыў у парашутна-танкавым корпусе «Герман Герынг», ваяваў ва Усходняй Прусіі. Узнагароджаны Жалезным крыжам. У В’етнаме трапіў пад хімічную атаку «аранжавым туманам» («Эйджэнт орандж»), з таго часу мусіў карыстацца дыхальным апаратам.
З кастрычніка 1945 жыў у Веймары, удзельнічаў у антыфашысцкім моладзевым руху, займаўся журналістыкай (з 1948). З пач. 1950-х працаваў на Далёкім Усходзе, ваенны карэспандэнт у Паўднёва-Усходняй Азіі (1964—1980) першы ваенны карэспандэнт з ГДР на карэйскай (1953)і в’етнамскай войнах.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119170671 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Harry Thürk // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119170671 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ а б в г д е Даныя 2007.
- ↑ Даныя 1995.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Das Harry Thürk Forum У Сеціве.
- Нарадзіліся 8 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Германіі
- Памерлі 24 лістапада
- Памерлі ў 2005 годзе
- Памерлі ў Веймары
- Члены Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі
- Кавалеры ордэна «Зорка дружбы народаў» (ГДР)
- Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ГДР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Цюльцы
- Пісьменнікі Германіі
- Нямецкамоўныя пісьменнікі
- Нарадзіліся ў Апольскім ваяводстве