Д'ябал носіць Prada
| Д'ябал носіць Prada | |
|---|---|
| англ.: The Devil Wears Prada | |
| Жанры | камедыйная драма[d] і драматычны фільм |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсар | |
| На аснове | The Devil Wears Prada[d] |
| Сцэнарыст | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Кінакампанія | 20th Century Fox |
| Працягласць | 109 ± 0 хв. |
| Бюджэт | 35 000 000 $ |
| Зборы | 326 551 094 $ |
| Краіна | |
| Мова | англійская |
| Год | 29 чэрвеня 2006[10], 12 кастрычніка 2006[11] і 30 чэрвеня 2006[12] |
| Наступны фільм | The Devil Wears Prada 2[d] |
| IMDb | ID 0458352 |
| Афіцыйны сайт | |
«Д’ябал носіць Prada» (англ.: The Devil Wears Prada) — амерыканскі фільм у жанры камедыі і драмы, створаны паводле аднайменнай кнігі Лорэн Вайсбергер (англ.: Lauren Weisberger) у 2006 годзе рэжысёрам Дэвідам Фрэнкелем (англ.: David Frankel) і прадзюсарам Вэндзі Файнерманам (англ.: Wendy Finerman) пра адваротны бок свету моды[13][14]. Лічыцца, што прататыпам адной з галоўных гераінь Міранды Прыстлі, якую сыграла Мэрлін Стрып, стала Ганна Вінтур, рэдактарка часопіса Vogue. Выдаткі на касцюмы фільма пабілі рэкорды, дасягнуўшы лічбы блізкай да мільёна даляраў. Фільм быў намінаваны на Оскар у катэгорыях «Найлепшая актрыса» і «Найлепшы дызайн касцюмаў».
Летам 2025 стала вядома пра пачатак здымкаў працягу стужкі, мяркуецца, што «Д’ябал носіць Prada 2» выйдзе ў траўні 2026[15].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Маладая выпускніца журналісцкага факультэта Андрэа Сакс атрымлівае працу памочніцы галоўнай рэдактаркі вядомага нью-ёркскага моднага часопіса «Подыум» Міранды Прыстлі. Не маючы вопыту ў індустрыі моды, Андрэа сутыкаецца з высокімі патрабаваннямі і жорсткімі правіламі начальніцы. Паступова яна прызвычайваецца да хуткага тэмпу і выканання складаных даручэнняў, але разумее, што прафесійныя поспехі даюцца коштам асабістага жыцця і маральных прынцыпаў[16][17].
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Мэрыл Стрып — Міранда Прыстлі, галоўная рэдактарка часопіса «Подыум».
- Эн Хэтэўэй — Андрэа (Эндзі) Сакс, будучая журналістка, якая выпадкова стала асістэнткай Міранды.
- Эмілі Блант — Эмілі, старэйшая асістэнтка Міранды.
- Стэнлі Тучы — Найдж.л, крэатыўны дырэктар часопіса «Подыум».
- Сайман Бэйкер — Крыстыян Томпсан, паспяховы пісьменнік.
- Эдрыян Грэнье — Нэйт Купер, повар, бойфрэнд Эндзі.
Намінацыі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У 2007 годзе фільм быў намінаваны на Оскар у катэгорыях «Найлепшая актрыса» (Мэрыл Стрып) і «Найлепшы дызайн касцюмаў» (Патрысія Філд).
«Залаты глобус» — «Найлепшы фільм — камедыя або мюзікл», «Найлепшая актрыса — камедыя або мюзікл» (Мэрыл Стрып, перамога), «Найлепшая актрыса другога плана — камедыя або мюзікл» (Эмілі Блант).
Таксама быў намінаваны на прэміі BAFTA, Гільдыі кінаакцёраў, «Выбар крытыкаў», «Юпітэр» і іншыя.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0458352/ Праверана 15 красавіка 2016.
- 1 2 http://www.commeaucinema.com/notes-de-prod/le-diable-s-habille-en-prada,50220 Праверана 15 красавіка 2016.
- 1 2 3 4 https://www.siamzone.com/movie/m/4088 Праверана 15 красавіка 2016.
- 1 2 http://www.metacritic.com/movie/the-devil-wears-prada Праверана 15 красавіка 2016.
- 1 2 3 http://www.film-o-holic.com/dvd-arvostelut/paholainen-pukeutuu-pradaan Праверана 15 красавіка 2016.
- ↑ http://www.filmaffinity.com/en/film845394.html Праверана 15 красавіка 2016.
- 1 2 http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=61445.html Праверана 15 красавіка 2016.
- ↑ http://www.fotogramas.es/Peliculas/El-diablo-viste-de-Prada Праверана 15 красавіка 2016.
- 1 2 3 http://www.imdb.com/title/tt0458352/fullcredits Праверана 15 красавіка 2016.
- ↑ выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 18 лютага 2024.
- ↑ The Devil Wears Prada (30 чэрвеня 2006). Праверана 15 жніўня 2025.
- ↑ In 'The Devil Wears Prada,' Meryl Streep Plays the Terror of the Fashion World (Published 2006) (англ.) (30 чэрвеня 2006). Праверана 15 жніўня 2025.
- ↑ The Devil Wears Prada 2 (1 мая 2026). Праверана 15 жніўня 2025.
- ↑ Watch The Devil Wears Prada | Prime Video(нявызн.). www.amazon.com. Праверана 15 жніўня 2025.
- ↑ The Devil Wears Prada (польск.). www.empik.com. Праверана 15 жніўня 2025.