Дэмакратычная Рэспубліка Конга
| |||||
![]() | |||||
Гімн: «Debout Congolaise» | |||||
Дата незалежнасці | 30 чэрвеня 1960 (ад Бельгіі) | ||||
Афіцыйная мова | французская | ||||
Сталіца | Кіншаса | ||||
Найбуйнейшы горад | Кіншаса, Матады | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт в.а. прэм'ер-міністра |
Фелікс Чысекеды Луі Альфонс Каяджала | ||||
Плошча • Агулам • % воднай паверхні |
11-я ў свеце 2 345 410 км² 3,3 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць |
66 020 000[1] чал. (23-я) 28 чал./км² | ||||
ІРЧП (2007) | ▲ 0.389 (нізкі) (176-ы) | ||||
Валюта | Кангалезскі франк | ||||
Інтэрнэт-дамен | .cd | ||||
Код ISO (Alpha-2) | CD | ||||
Код ISO (Alpha-3) | COD | ||||
Код МАК | COD | ||||
Тэлефонны код | +243 | ||||
Часавыя паясы | +1…+2 |
Дэмакраты́чная Рэспу́бліка Ко́нга (фр.: République démocratique du Congo) — дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы, на поўнач і поўдзень ад экватар. Па плошчы (2345,4 тыс. км²) — другая (пасля Алжыра) дзяржава Афрыкі.
Мяжуе на поўначы з Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай, Паўднёвым Суданам, на ўсходзе Угандай, Руандай, Бурундзі, Танзаніяй (з апошнімі дзвюма — на возеры Танганьіка), на поўдні з Замбіяй, Анголай, Рэспублікай Конга. Тэрыторыя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга моцна аддаленая ад узбярэжжа Атлантычнага акіяна і выходзіць да яго толькі вузкім калідорам ўздоўж ракі Конга з партамі Бома і Матады пры яе вусці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Найстаражытным насельніцтвам Конга былі пігмеі. У II тысячагоддзі да н. э. з поўначы пачалі міграваць земляробчыя плямёны банту, якія прынеслі з сабой земляробства, металургію і стварылі першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Найбольш значным сярод іх было каралеўства Конга, якое, ўзнікла каля XIV стагоддзя.
Пад канец XV ст. у вусці ракі Конга з’явіліся партугальцы. Асноўным прыбыткам Конга стаў гандаль рабамі з еўрапейскімі краінамі, асабліва з Партугаліяй. Кангалезскія рабы выкарыстоўваліся на плантацыях Амерыкі. У 1876 годзе ў краіну праніклі бельгійцы. У 1908 годзе краіна стала калоніяй Бельгіі.
У 1959 годзе Нацыянальны рух Конга чале з Патрысам Лумумбай выйграў выбары ў мясцовы парламент, 30 чэрвеня 1960 года краіна атрымала незалежнасць пад імем Рэспубліка Конга. З 27 кастрычніка 1971 года перайменавана ў Заір. Пасля звяржэння дыктатуры Мабуту Сесе Секо ў 1997 годзе краіна атрымала сучасную назву.
Прыродна-рэсурсны патэнцыял
[правіць | правіць зыходнік]
Большая частка краіны (цэнтральны і паўночна-заходні раёны) займае шырокая ўпадзіна Конга. Самы нізкі ўчастак упадзіны, яе дно, уяўляе сабой плоскую багністую раўніну, якую перасякаюць шырокія рэчышчамі рэк Конга, Убангі, Касаі, Санкуру, Лукуга. У паніжэннях раўніны нямала азёр, найбольш буйныя з якіх — Ма́і-Ндо́мбе[2] і Тумба. Упадзіна Конга і прылеглы да яе пояс плато з усіх бакоў акружаны пласкагор'ямі і градамі гор, адасобленыя вяршыні якіх дасягаюць вышыні 800—1000 м над узроўнем мора.
Тэрыторыя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга багатая на разнастайныя карысныя выкапні. У гэтых адносінах краіна адносіцца да ліку самых багатых не толькі ў Афрыцы, але і ў свеце. У нетрах краіны змешчаны велізарныя запасы поліметалічных руд (перш за ўсё медна—кобальтавых і медна—цынкавых), касітэрыту (волава), рэдкіх металаў (танталу і ніобію, літыю, германію і інш), сыравіны для чорнай металургіі (марганец, жалезныя руды, легіравальныя металы), каштоўных металаў. Тут размяшчаюцца найбуйнейшыя ў свеце радовішчы тэхнічных алмазаў, адкрыты баксіты. З паліўна-энергетычных рэсурсаў варта адзначыць патэнцыйныя запасы гідраэнергіі, радовішчы вугалю, нафты і прыроднага газу.
Асабліва насычаны прыроднымі рэсурсамі паўднёвы ўсход краіны — правінцыя Катанга, дзе сканцэнтраваны буйныя запасы меднай, кобальтавай, марганцавай руды, уранініты. Гэта кангалезская частка Меднага поясу, працягласцю больш за 360 км. На ўсходзе здабываецца золата і алавянныя руды, маецца каменны вугаль, на поўдні — алмазы. На акіянскім шэльфе выяўленыя радовішчы нафты. Нацыянальны парк Салонга.
У Конга самая густая рачная сетка ў Афрыцы і велізарныя запасы гідраэнергіі. Больш за палову тэрыторыі занята вечназялёнымі лясамі, якія даюць каштоўную вырабную драўніну. На поўдні пераважаюць паркавыя саванны.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва ДРК адрозніваецца вялікай этнічнай складанасцю. Карэннае насельніцтва належыць да двух расавых груп: экватарыяльнай і пігмейскай. У краіне звыш 300 плямёнаў і народнасцяў. Рассяленне жыхароў нераўнамернае: раёны саванны, якія займаюць перыферыйныя часткі краіны, маюць высокую шчыльнасць, але найбольшая люднасць назіраецца па ніжнім цячэнні р. Конга. Пераважае сельскае насельніцтва (звыш 70 %).
Колькасць насельніцтва — 66,5 мільёнаў чалавек (адзнака на ліпень 2008).
Гадавы прырост — 3,2 %.
Нараджальнасць — 43 на 1000. Смяротнасць — 11 на 1000. Дзіцячая смяротнасць — 83 на 1000.
Сярэдняя працягласць жыцця — 52 гады ў мужчын, 56 гадоў у жанчын.
Заражанасць вірусам імунадэфіцыту (ВІЧ) — 4,2 % (ацэнка 2003 года).
Пісьменнасць — 81 % мужчын, 56 % жанчын.
Этнічны склад: больш за 200 плямёнаў, галоўным чынам банту; чатыры найбуйных племя — манга, лубу, конга і мангбету-азандэ разам складаюць 45 % насельніцтва.
Мовы: французская (афіцыйная), лінгала (мова міжэтнічных зносін), кінгвана (дыялект суахілі), кіконга, чылуба.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Хоць жыхары Дэмакратычнай Рэспублікі Конга адны з самых бедных у свеце па ВНП на душу насельніцтва (каля $ 200 на жыхара), па прыродных багаццях гэта адна з найбагацейшых краін свету: кошт мінеральных рэсурсаў ацэньваецца ў 24 трыльёны даляраў[3][4][5].
У параўнанні з сярэдзінай 1980-х гадоў эканоміка краіны значна скарацілася. У момант атрымання незалежнасці (ў 1960 годзе) ДР Конга была другой (пасля Паўднёва — Афрыканскай Рэспубліцы) па прамысловым развіцці краінай Афрыкі праз развітую здабыўную прамысловасць і адносна эфектыўны аграрны сектар[6]. Узброеныя канфлікты, якія пачаліся ў 1996 годзе (Першая кангалезская вайна, Другая кангалезская вайна) значна паменшылі памеры эканомікі і прыбыткі бюджэту, прывялі да павелічэння знешняга доўгу. Войны і звязаныя з імі голад і хваробы прывялі да смерці больш за пяць мільёнаў чалавек. Ад недаядання пакутуе прыкладна дзве траціны насельніцтва краіны.
Дэмакратычная Рэспубліка Конга — краіна з аграрна-сыравіннай эканомікай, якая спалучае адсталую спажывецкую і высокатаварную плантацыйную сельскую гаспадарку, арыентаваную на экспарт з буйной прамысловасцю па здабычы і перапрацоўцы мінеральнай сыравіны, прызначанай таксама для вывазу.
Аснова прамысловасці ДРК — горназдабыўныя галіны і каляровая металургія. Конга займае першае месца ў свеце па здабычы кобальту (70 % сусветнага вытворчасці) і тэхнічных алмазаў (30 % сусветнай здабычы). Выплаўляецца значная колькасць медзі, кобальту і іншых металаў. Галоўны раён горназдабыўной прамысловасці і каляровай металургіі — Правінцыя Верхняя Катанга. Гэта кангалезская частка Меднага поясу. Вядучыя вытворчыя цэнтры — Лубумбашы, Калвезі. З патрэбамі гэтых галін звязана развіццё энергетыкі краіны, аснову якой складаюць ГЭС.
Сельская гаспадарка знаходзіцца на нізкім узроўні развіцця і не забяспечвае патрэбнасці насельніцтва ў прадуктах харчавання. У аграрным сектары занята звыш 3/4 эканамічна актыўнага насельніцтва краіны. На экспарт вырошчваюцца алейная пальма, каучуканосы, бавоўнік, кафейнае і какававае дрэвы. Жывёлагадоўля прадстаўлена слаба.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Агульная працягласць чыгунак перавышае 5 тыс. км. Па 400—кіламетровай чыгунцы, якая злучае сталіцу з портам Матады, ідуць асноўныя знешнегандлёвыя грузапатокі краіны. Цэнтр горнапрамысловага раёна Лубумбашы звязаны чыгункамі з трыма замежнымі партамі — Бейра (Мазамбік), Лабіту (Ангола), Кейптаўн (ПАР). Даўжыня аўтамабільных дарог — 145 тыс. км, у тым ліку 2,4 тыс. км асфальтаваных. Дарогі значна зношаныя. Працягласць ўнутраных суднаходных шляхоў — 16 тыс. км. Для многіх раёнаў краіны адзіным відам зносін ёсць паветраны транспарт. Галоўная асаблівасць транспартнай сеткі краіны — неабходнасць ажыццяўляць перавозкі змешана, часам з некалькімі перагрузкамі, што павялічвае транспартныя выдаткі.
Знешні гандаль
[правіць | правіць зыходнік]Экспарт (6,1 млрд даляраў у 2007) - алмазы, золата, медзь, кобальт, лесаматэрыялы, сырая нафта, кавы.
Асноўныя пакупнікі экспарту (у 2008): Кітай 47,3%, Бельгія 15,4%, Фінляндыя 9,6%, ЗША 8,1%, Замбія 4,4%.
Імпарт (5,2 млрд дал у 2007) - прадукты харчавання, машынабудаўнічая прадукцыя, транспартныя сродкі, паліва.
Асноўныя пастаўшчыкі імпарту (у 2008) - ПАР 28,4%, Бельгія 9,9%, Замбія 7,1%, Кітай 5,9%, Кенія 5%.
Знешні доўг - 10 млрд долараў (у 2007 годзе).
Найбуйнейшыя спажыўцы сельскагаспадарчай і прамысловай прадукцыі ДРК — ЗША, Вялікабрытанія, Бельгія, Нідэрланды і іншыя краіны ЕС.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Паводле Канстытуцыі 2006 года Дэмакратычная Рэспубліка Конга падзяляецца на 26 правінцый.

Органы ўлады
[правіць | правіць зыходнік]Дзейнічае Канстытуцыя, прынятая 18 лютага 2006 года.
Прэзідэнт — вярхоўны галоўнакамандуючы, гарант нацыянальнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны, а таксама выканання міжнародных дагавораў і пагадненняў: надзяляе паўнамоцтвамі губернатараў і віцэ-губернатараў правінцый; прызначае прэм’ер-міністра пасля кансультацый з парламенцкай большасцю; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй краіны.
Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парламенту: ніжняя палата — Народны сход, верхняя палата — Сенат[7].
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]
У 2001 годзе ўзровень пісьменнасці складаў прыкладна 67,2 % (80.9 % мужчыны і 54,1 % жанчыны) [8]. Сістэма адукацыі Конга кіравалася трыма міністэрствамі: Міністэрствам пачатковай, сярэдняй і прафесійнай адукацыі (Ministère de l'Enseignement Primaire, Secondaire et Professionnel , MEPSP) , Міністэрствам вышэйшай адукацыі і універсітэтаў (Ministère de l'Enseignement Supérieur et Universitaire, MESU) і Міністэрствам сацыяльных спраў (Ministère des Affaires Sociales, MAS). Сістэма адукацыі падобная да бельгійскай. У 2002 годзе было 19 000 пачатковых школ з 160000 вучняў, 8000 школ другога ўзроўню з 110000 навучэнцаў. Пачатковая адукацыя бясплатная і абавязковая (артыкул 43 канстытуцыі 2005)[9].
Колькасць вучняў у школах ўсталёўваецца паводле фармальнай рэгістрацыяй і не заўсёды адпавядае рэальнай наведвальнасці [10]. У 2000 годзе 65 % дзяцей ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў наведвалі школу [10] . У выніку шасцігадовай грамадзянскай вайны больш за 5,2 мільёна дзяцей не атрымалі адукацыі [10].
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Культура Дэмакратычнай Рэспублікі Конга вельмі разнастайная, бо яе насельніцтва складаецца з сотняў этнічных груп, у асноўным банту.
З канца дзевятнаццатага стагоддзя традыцыйны лад жыцця рэгіёну змяніўся праз каланіялізм, барацьбу за незалежнасць, доўгае кіраванне Мабуту Сесэ Секо, а ў апошні час — Першую і Другую Кангалезскія войны. Нягледзячы на гэта, кангалезскія традыцыі і культура захавалі сваю самабытнасць.
Афіцыйныя святы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга [11]
[правіць | правіць зыходнік]Дата | Свята |
1 студзеня | Новы год |
4 студзеня | Дзень мучанікаў незалежнасці |
1 мая | Дзень Працы |
17 мая | Дзень вызвалення |
24 чэрвеня | Дзень рыбы |
30 чэрвеня | Дзень незалежнасці |
1 жніўня | Дзень бацькоў |
14 кастрычніка | Дзень юнацтва |
27 кастрычніка | Дзень трох Заіраў (ракі, грошай, краіны) |
17 лістапада | Дзень узброеных сіл |
24 лістапада | Дзень пачатку II рэспублікі |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Department of Economic and Social Affairs
Population Division (2009). "World Population Prospects, Table A.1" (.PDF). 2008 revision. United Nations.
{{cite journal}}
: Шаблон цытавання journal патрабуе|journal=
(даведка); line feed character у|author=
на пазіцыі 42 (даведка) - ↑ Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 163. — 671 с. с илл. (руск.)
- ↑ DR Congo's $ 24 trillion fortune . - Free Online Library . Thefreelibrary.com. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 7 лютага 2012. (англ.)
- ↑ Congo with $ 24 Trillion in Mineral Wealth BUT still Poor . News About Congo (15 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 7 лютага 2012. (англ.)
- ↑ Kuepper, Justin. Mining Companies Could See Big Profits in Congo «(недаступная спасылка). Theotcinvestor.com (26 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 7 лютага 2012. (англ.)
- ↑ Elle pouvait se prévaloir Архівавана 25 лістапада 2009. (фр.)
- ↑ Демократическая Республика Конго (руск.)
- ↑ 2103.html Central Intelligence Agency . Cia.gov. Праверана 9 лютага 2012.(недаступная спасылка)
- ↑ Constitution de la République démocratique du Congo — Wikisource <! — Bot generated title -> (фр.)
- ↑ а б в "Дэмакратычная Рэспубліка Конга" 2005 Findings on the Worst Forms of Child Labor Архівавана 1 снежня 2006.. Міжнароднае бюро па працоўных пытаннях, Міністэрства працы ЗША, (2006). This article incorporates text from this source, which is in the public domain. (англ.)
- ↑ ДР Конго // Энциклопедия «Вокруг света» (руск.). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2012. Праверана 26 мая 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Конга Дэмакратычная Рэспубліка Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.