Дабрамысленскі завулак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дабрамысленскі
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Маскоўскі раён
Гістарычны раён Добрыя Мыслі
Працягласць 150 м

Завулак Дабрамы́сленскі — завулак у Маскоўскім раёне Мінска.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Назва завулка паходзіць ад назвы гістарычнага прадмесця Мінска Добрыя Мыслі.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арыентаваны з паўднёвага усходу на паўночны захад. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Маскоўскай, завяршаецца тупіком, не даходзячы да вуліцы Фабрыцыуса. Даўжыня вуліцы складае каля 150 м.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Мемерыяльная дошка на доме № 3, дзе была канспіратыўная кватэра савецкіх разведчыкаў, устаноўленая ў 1966 годзе (сілумін; скульпт. М. Ткачук) і абноўленая ў 1984 годзе[1].
  • Помнік удзельнікам Обальскага камсамольскага падполля каля сярэдняй школы № 41. У 1972 г. на ўшанаванне памяці ўдзельнікаў Обальскай падпольнай арганізацыі «Юныя мсціўцы» (дзейнічала ў Вялікую Айчынную вайну ў Шумілінскім раёне з пачатку 1942 г. да жніўня 1943 г.), якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пастаўлена стэла. Імем сакратара падпольнага камсамольскага камітэта, які узначальваў Обальскае падполле, Е. С. Зяньковай была названа піянерская дружына школы. Пры школе працуе музей[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Вуліцы Мінска:Маскоўскі