Дабромыль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Дабромыль
укр.: Добромиль
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Dobromyl-8.jpg
Панарама горада (выгляд з замку)
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Горад з
Плошча
  • 4,97 км²
Вышыня цэнтра
512 м
Насельніцтва
4300 чалавек
Канфесійны склад
грэка-каталікі(пераважна)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3238
Паштовыя індэксы
82042
Афіцыйны сайт
Дабромыль на карце Украіны ±
Дабромыль (Украіна)
Дабромыль
Дабромыль (Львоўская вобласць)
Дабромыль

Дабромыль (укр.: Добромиль) — горад раённага значэння ў Львоўскай вобласці Украіны, у Старасамбарскім раёне. Размешчаны на рацэ Вырва за 100 км ад Львова.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ваколіцы горада былі заселеныя яшчэ са старажытных часоў. Так, выяўленыя ў суседніх вёсках шматлікія археалагічныя знаходкі паказваюць, што ў басейне ракі Вырва ўжо ў эпоху энеаліта жыў чалавек. Доказам знаходжання чалавека на тэрыторыях самога горада з'яўляюцца сляды паселішча так званай археалагічнай культуры Карпацкіх курганоў, распаўсюджанай на Падкарпацці ў I палове Ι тыс. да н.э.

Горад упершыню згадваецца як сяло ў 1374 г. Тады князь Уладзіслаў Апольскі падараваў роду Гербуртаў маёнткі па рэках Вырва і Стрв'яж, вядомыя як Дабромыльскі ключ, уключаючы горад Дабромыль і вёскі Арламаў, Вялікае, Квасініна, Княжполь, Паляна, Ляцко, Мігава, Папортна, Сопітнык і інш.

Каля 1450 г. Львоўскі лоўчы Мікалай Гербурт пабудаваў на Сляпой гары драўляны замак. Калі ў 1497 г. горад захапілі татары, згарэў і замак. У гэтым жа годзе польскі кароль Ян Ольбрахт прызнаў Дабромыль мястэчкам і дазволіў праводзіць кірмашы. Мястэчка хутка развівалася. Сюды перасяляліся купцы і рамеснікі. Ткачы з Маравіі выраблялі высакаякаснае сукно. За ім, а таксама па мясцовай соллю прыязджалі купцы з Венгрыі і Польшчы.

28 чэрвеня 1566 г. па намаганнях уладальніка мясцовых солеваран Станіслава Гербурта кароль Жыгімонт II Аўгуст прадаставіў Дабромылю магдэбургскае права. Запрошаныя ўладальнікам новыя рамеснікі арганізуюць цэхі. Мястэчка ўмацоўваецца сценамі і частаколам. Драўляны замак Гербурт пачаў перабудоўваць з каменя і цэглы.

Працягнуў гэтую працу Ян Шчасны Гербурт. У 1611 г. ён запрасіў з Кракава друкара Яна Шэлігу і заснаваў у мястэчку друкарню. Тут Гербурт выдаваў як свае творы, так і працы Арэхаўскага, Кадлубека, Яна Длугаша (у прыватнасці, першыя 4 тамы яго працы "Гісторыя Польшчы" выйшлі тут). З 1622 г. мястэчка ў руках магнатаў Канецпольскіх пасля замужжа Аляксандры — дачкі Яна Шчаснага Гербурта — за прадстаўніком роду Самуэлем.

З першай паловы XVII ст. вядомыя друкі з гербам Добромыля: у чырвоным шчыце зялёны яблык, прабіты накрыж двума срэбнымі мячамі (частка радавога герба Гербуртаў). У XIX ст. (у перыяд аўстрыйскага валадарства) на пячатках горада існавала выява яблыка, прабітага трыма мячамі (як гэта было ў арыгінальным радавым гербе Гербуртаў), аднак ужо ў 1920-1930-х гг. польская адміністрацыя вярнулася да варыянту XVII ст.

Пасля паразы войскаў Б. Хмяльніцкага пад Берасцечкам у Дабромыле на плошчы пакаралі смерцю многіх мяшчан і сялян за падтрвмку гетмана, на мястэчка наклалі вялікую кантрыбуцыю.

У 1772 г. мястэчка трапляе пад кіраванне Аўстрыі, уваходзіць у склад Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі. Мястэчка становіцца дзяржаўнай уласнасцю.

У 1872 г. праз горад пракладзена важная чыгунка, якая злучала Львоў з Будапештам, так званая першая венгерска-галіцкая чыгунка. У горадзе пабудавана чыгуначная станцыя. У 1876 г. з'явіліся фабрыка запалак, мылаварня, шклозавод, лесапільны і піваварны заводы. У 1876 г. Дабромыль узвышаецца да рангу цэнтра аднайменнага павета, застаючыся такім і ў часы ЗУНР, і ў часы Польшчы (1919-1939 гг.). У 1880 г. у горадзе жыве 2734 чал., а ў Энгельсбрунне - 291. Разам: 655 рыма-каталікоў, 479 грэка-каталікоў, 1884 габрэяў i 7 чалавек іншых рэлігій. У 1921 г. Дабромыль мае 5386 жыхароў, сярод якіх 2119 габрэяў. У перыяд крызісу 1929-1933 гг. мястэчка прыходзіць у заняпад, узмацняецца страйкавая барацьба.

У 1895 г. падчас выбараў дэпутата аўстрыйскага парламента ад сельскай курыі Пярэмышль-Масціска-Дабромыль ад украінскай Радыкальнай партыі вылучаўся як кандыдат Іван Франко, але яго не дапусцілі да Венскага парламента.

У 1940 г. немцаў з Энгельсбрунна выселілі ў Вартэгаў па праграме "Дадому ў Рэйх".

У 1940-1962 гг. горад быў цэнтрам Дабрамыльскага раёна.

Помнікі архітэктуры[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Перамянення Гасподняга (XVI ст.),
  • Ратуша (XVIII ст.),
  • Лясны заказнік,
  • Скальны дуб (запаведнае ўрочышча),
  • Дэкаратыўны бук чырвоналістай формы,
  • Векавая ліпа,
  • Група векавых ясеняў і дубоў.