Даброціца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Даброціца
Даброціца
Помнік дэспату Даброціцу ў горадзе Добрыч
князь Дабруджанскага княства
каля 1347 — каля 1385
Папярэднік Балік
Пераемнік Іванка
 
Дзейнасць палкаводзец
Нараджэнне XIV стагоддзе
Смерць каля 1385 г.
Род Тэртэр(?)
Дзеці Ivanko[d]

Даброціца (балг.: Добротица) — балгарскі феадал, баярын, кіраўнік Дабруджанскага княства (дэспатата). Насіў тытул дэспата.

Крызіс дзяржаў Балканскага паўвострава прывёў да ўзнікнення новых дзяржаўных утварэнням. Балік (старэйшы брат або, паводле іншых крыніц, бацька Даброціцы) аддзяліў вобласць, вядомую цяпер як Дабруджа, ад Балгарскага царства. Даброціца дамогся канчатковай незалежнасці сваёй невялікай дзяржавы. Цяперашняя вобласць Дабруджа і яго княства атрымалі сваю назву ад турэцкага вымаўлення імя Даброціца. Хоць род Даброціцы ў дакладнасці не вядомы, ёсць тэорыя, што ён быў роднасны царскаму роду Тэртэраў.

Даброціца вёў даволі паспяховую палітыку, перанёс сталіцу ў крэпасць Каліякра і стварыў невялікі флот з 14 галер. Пры яго дапамозе ён вёў на Чорным моры паспяховыя ваенныя дзеянні супраць Генуэзскага княства, а таксама здзяйсняў «рэйды» супраць візантыйскіх караблёў. Праціўнікі расцэньвалі гэтыя дзеянні як пірацтва[1]. З Венецыянскай рэспублікай ён падтрымліваў саюзныя адносіны.

Пасля смерці Даброціцы (каля 1385) на прастол узышоў яго сын Іванка.

Зноскі

  1. М. Балард. «Genes et L’Outre-mer» («Генуэзцы в Леванте и Черном море» том 2, 1980 г.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Балік
Дэспат Дабруджанскага княства
13471385
Пераемнік:
Іванка