Перайсці да зместу

Дабро і зло

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хрыстос і д’ябал — класічныя сімвалы дыхатаміі дабра і зла.
(Спакуса Хрыста. маст. Ары Шэфер  (руск.), 1854 г.)

Дабро і зло  (руск.) — нарматыўна-ацэначныя катэгорыі, якія ўвасабляюць адну з найбольш фундаментальных праблем філасофіі, этыкі і рэлігіі — раздзяленне і супрацьпастаўленне маральна-пазітыўнага і этычна-адмоўнага ва ўчынках і матывах дзейнасці людзей, у з’явах сацыяльнай рэчаіснасці.

Умоўна вылучаюць: канвенцыянальны тып дабра і зла, паводле якога прынцыпы добразычлівасці і ліхадзейства залежаць ад канкрэтнага жыццёвага, сацыяльнага і канфесійнага вопыту і ад умоў сацыяльна-прыроднага асяроддзя, цывілізавана-культурнага развіцця чалавека і грамадства; анталагічны, які зыходзіць з таго, што дабро і зло ўкаранёны ў самой структуры рэчаіснасці ці нараджаюцца абсалютным пачаткам сусвету; інтуітыўна-апрыёрны, паводле якога дабро і зло ёсць фундаментальныя інтуіцыі альбо прыроджаныя ідэі індывідуальнай свядомасці і ў такой сваёй якасці не падлягаюць рацыянальнай рэфлексіі і канцэптуальна-тэарэтычнаму абгрунтаванню[1].

Агульнае ўяўленне

[правіць | правіць зыходнік]

Філасофскае асэнсаванне праблем дабра і зла пачалося ў старажытнай Індыі, Кітаі, Грэцыі. Сакрат лічыў асноўным сродкам супраць зла веды, Платон сцвярджаў, што дабро належыць да свету вечных ідэй, а зло — да ўсяго зменлівага, Арыстоцель надаваў дабру і злу статус найважнейшых этычных катэгорый. Гэтыя ідэі развіты ў творах Б.​ Спінозы, Вальтэра, Д. Дзідро, Г. ​Гегеля, А. Шапенгаўэра, Ф. Ніцшэ і іншых філосафаў XVII—XVIII ст. Найбольш значны ўклад у распрацоўку гэтай праблематыкі зрабіў І. Кант, які сцвярджаў магчымасць перамогі дабра над злом.

Рэлігійны варыянт асэнсавання дабра і зла зыходзіць з першаснасці боскага дабра, з наперадустаноўленай гармоніі сусветных і чалавечых першаасноў, разбураных грэхападзеннем. У хрысціянстве чалавек традыцыйна прадстае як носьбіт двух першаасноў: плоць імкнецца да зла, дух — да дабра. Выбар у карысць дабра сведчыць аб адзінстве з хрысціянскай супольнасцю праведных і пачатак індывідуальнага выратавання, што і ўвасабляе сабой кардынальны сэнсавы матыў гістарычнага працэсу развіцця асобы і грамадства.

Розныя рэлігійныя культуры, напрыклад, аўраамічныя  (руск.), маніхейскія, зараастрызм, а таксама схільныя да духоўнага ўплыву будызму, як правіла, успрымаюць дыхатамію дабра і зла ў якасці антаганістычнага дуалізму  (руск.), у якім зло павінна прайграваць[2].

У любой мове ёсць словы, якія выражаюць дабро і зло. Гэта свайго роду культурная ўніверсалы, якая аб’ядноўвае маральныя меркаванні як добра — дрэнна, правільна — няправільна, пажадана — непажадана[3]. У наш час сутнасць гэтай дыхатаміі, звычайна тычыцца ў частцы дабра — кахання, справядлівасці, шчасця, дабрадзейнасці, стварэння, а ў частцы зла — разбурэння, заганы, наўмыснага прычынення шкоды, дыскрымінацыі, знявагі, актаў не выбарчага гвалту[4]. Асаблівасцю чалавечых паводзін з’яўляецца здольнасць адначасовага выканання і добрых, і злых дзеянняў[5].

Некаторыя даследчыкі, напрыклад, Эдвард О. Уілсан або Франс дэ Ваал разглядаюць пытанні маралі, у прыватнасці паняцці дабра і зла, як цалкам дастасавальныя і ў біялогіі[6][7].

Прычыны існавання

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы са старажытнасці, ёсць мноства пунктаў гледжання на прычыны існавання дабра і зла. Іх можна разгледзець у залежнасці ад стаўлення да двух азначэнняў:

  • аб’ектыўна і сапраўды неабходнае для існавання чалавецтва.
  • неабходнае для існавання з пункту гледжання людзей.

Матэрыялістычныя прычыны

[правіць | правіць зыходнік]

Матэрыялістычныя прычыны звязваюць паняцці дабра і зла з законамі чалавечай прыроды, якія ўзнікаюць на самых ранніх стадыях развіцця асобы. У прыватнасці, з натуральным памкненнем людзей, так званым натуралізмам  (руск.); з асалодай-пакутай (геданізмам); шчасцем-няшчасцем (эўдэманізмам  (руск.)) і да г. д.[8]

Гэтыя паняцці цесна звязаны з сацыяльнымі ўмовамі, гэта значыць з канкрэтнымі супярэчнасцямі жыцця грамадства, іх уплывам на мараль пэўных эпох і грамадскіх сістэм. Больш таго, як лічыў Ф. Энгельс: «Уяўленні пра дабро і зло так моцна змяняліся ад народа да народа, ад веку да стагоддзя, што часта прама супярэчылі адно іншаму»[9]:94. У. Ленін, у сваю чаргу, дапаўняў, што ідэя дабра і зла заўсёды супадае з бягучымі патрабаваннямі людзей да рэчаіснасці[10]:195.

Ідэалістычныя прычыны

[правіць | правіць зыходнік]

Ідэалістычныя прычыны зыходзяць з боскай задумы, што надае суперніцтву дабра і зла або метафізічны сэнс, або зводзіць гэтыя паняцці да выказвання суб’ектыўных пажаданняў, схільнасцей, сімпатый і антыпатый чалавека. У сваю чаргу, рэлігійныя вучэнні атаясамляюць дабро з веданнем праўды — чалавечай каштоўнасці, святасці, боскасці, а зло разглядаюць як следства няведання гэтай ісціны або адносяць да ненармальных адхіленняў у паводзінах, што з’яўляецца вынікам чалавечай недасканаласці (гл., напрыклад, «Грыхападзенне  (руск.)»)[11].

Дабро і зло ў метаэтыцы

[правіць | правіць зыходнік]

Метаэтыка  (руск.) як філасофская дысцыпліна займаецца вывучэннем прыроды дабра і зла. Яна адказвае на пытанні аб іх аб’ектыўным існаванні і суадносінах з натуральнымі, прыроднымі ўласцівасцямі: ці існуюць дабро і зло? ці незалежныя яны ад сацыяльных практык і меркаванняў людзей? ці тоесныя яны якім-небудзь натуральным уласцівасцям[12]? Пры адказе на дадзеныя пытанні ў рамках метаэтыкі склаліся два галоўныя пункты гледжання — маральны рэалізм  (руск.) і маральны антырэалізм  (руск.) або нігілізм  (руск.)[13], першы з якіх прызнае існаванне дабра і зла, а другі яго адпрэчвае. Рэалізм, у сваю чаргу, падзяляецца на маральны натуралізм  (руск.), які сцвярджае, што дабро і зло тоесныя натуральным уласцівасцям, напрыклад, шчасцю і няшчасцю, і маральны нон-натуралізм  (руск.), для якога дабро і зло з’яўляюцца простымі, нерэдуцыруемымі ўласцівасцямі асаблівага роду.

Дыхатамія дабра і зла ў культуры

[правіць | правіць зыходнік]
Ф. А. Бруні. Барацьба добрых духаў са злымі (эскіз для Ісакіеўскага сабора, 1840-я гг.)

Дыхатамія дабра і зла даўно стала свайго роду мемам агульначалавечай культуры. Шырока сустракаецца ў мастацтве, у прыватнасці, у літаратуры (гл., напрыклад, у А. Фета [14] або Ф. Ніцшэ[15]), і жывапісу, асабліва рэлігійнага зместу (гл. ілюстрацыю артыкула).

Акрамя таго, дабро і зло — папулярны прадмет дыскусіі розных слаёў грамадства[16] і, як следства, з’яўляецца адной з тэм выказванняў вядомых людзей. Напрыклад:

  • Усякае ў свеце дабро можна ў зло звярнуць. — Авідзій[17].
  • Няма ліха без дабра. — Пліній Старэйшы[18].
  • Не ведаю, што лепей — ці зло, што прыносіць карысць, ці дабро, што прыносіць шкоду. — Мікеланджэла[19].
  • Прычыняць людзям зло большай часткай не так небяспечна, як рабіць ім занадта шмат дабра. — Ларашфука[20].
  • Калі Дабро нямоглае, яно — Зло. — О. Уайльд[21].
  • Зло не можа дазволіць сабе раскошы быць пераможаным; Дабро — можа. — Р. Тагор[22].
  1. Я. ​М. ​Бабосаў. Дабро і зло // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  2. Paul O. Ingram, Frederick John Streng Buddhist-Christian Dialogue: Mutual Renewal and Transformation. University of Hawaii Press, 1986. P. 148—149.
  3. Donald Brown Human Universals. Philadelphia, Temple University Press, 1991. (online summary Архівавана 20 мая 2026.)
  4. Ervin Staub Overcoming evil: genocide, violent conflict, and terrorism. New York, New York, USA: Oxford University Press, Pp. 32.
  5. Griffith J. The Human Condition (In The Book of Real Answers to Everything!) Архівавана 15 ліпеня 2014., 2011. ISBN 9781741290073.
  6. Wilson E. O. The Social Conquest of Earth. 2012. ISBN 9780871404138.
  7. De Waal F. Moral behavior in animals. 2012. Архівавана 17 красавіка 2012.
  8. Ervin Staub Overcoming evil: genocide, violent conflict, and terrorism. New York, New York, USA: Oxford University Press, Pp. 32.
  9. Маркс К. и Энгельс Ф., Соч., 2 изд., 1955—66., т. 20
  10. В. И. Ленин Полное собрание соч., 5 изд., т. 29
  11. Архангельский Л. М. Категории марксистской этики. — М: Мысль, 1985. — 240 с. — 20 тыс. экз.
  12. {{{загаловак}}}. — 2003.
  13. {{{загаловак}}}. — 2023. Архівавана 9 лютага 2025 года.
  14. А. Фет Добро и зло // Сборник «Стихотворения». — Л.: Государственное издательство художественной литературы, 1956.. Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2016. Праверана 23 кастрычніка 2014.
  15. Ф. Ницше Архівавана 23 кастрычніка 2014. По ту сторону добра и зла. Прелюдия к философии будущего
  16. Софья Андросенко Физики и клирики говорили о добре и зле // Официальный сайт Свято-Филаретовского православно-христианского института, 23.10.2014. Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2014. Праверана 25 кастрычніка 2014.
  17. Высказывания Овидия // Сайт Citatu.com. Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2014. Праверана 21 кастрычніка 2014.
  18. Высказывания Плиния Старшего // Сайт Wisdoms.ru. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2014. Праверана 23 кастрычніка 2014.
  19. Высказывания Микеланджело // Сайт Citatu.com. Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2014. Праверана 21 кастрычніка 2014.
  20. Высказывания Ларошфуко // Сайт Otrezal.ru. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2014. Праверана 21 кастрычніка 2014.
  21. Высказывания О. Уайльда // Сайт Wisdoms.ru. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2014. Праверана 23 кастрычніка 2014.
  22. Высказывания Р. Тагора // Сайт Wisdoms.ru. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2014. Праверана 23 кастрычніка 2014.
  • Поль Лафарг  (руск.) Эканамічны дэтэрмінізм Карла Маркса. — М: КомКніга  (руск.), 2007. — 296 с. — 400 экз. ISBN 978-5-484-00629-8 .
  • Гусейнаў А. А. Этыка. М., 2024. — 460 с.
  • Кононов Е. А. Метаэтика. Теоретический обзор. М., 2023. — 415 с.
  • Miller A. An Introduction to Contemporary Metaethics. — Cambridge, 2003. — 316 с.
  • Shafer-Landau R. Whatever Happened to Good and Evil?. — Oxford, 2003. — 160 с.