Дабрылаўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дабрылаўка
Характарыстыка
Даўжыня 32 км
Плошча басейна 133 км²
Басейн Заходняя Дзвіна
Басейн рэк Балтыйскае мора
Расход вады 0,9 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне каля вёскі Забор'е
 · Каардынаты 55°11′06,10″ пн. ш. 27°48′58,1″ у. д.HGЯO
Вусце рака Бярозаўка
 · Месцазнаходжанне каля вёскі Панфілаўшчына
 · Каардынаты 55°14′39,10″ пн. ш. 27°30′52,43″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,5 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Глыбоцкі
Дабрылаўка (Віцебская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Дабры́лаўкарака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Бярозаўка.

Даўжыня ракі 32 км. Плошча вадазбору 133 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км. Пачынаецца за 1 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Забор'е, працякае праз возера Пятроўскае, упадае ў Бярозаўку на ўсход ад вёскі Панфілаўшчына. Вадазбор дробнаўзгорысты. Азёрнасць вадазбору каля 1 %. Даліна ракі трапецападобная, слабазвілістая, шырынёй ад 0,3 да 2 км. Схілы даліны ўмерана стромкія, месцамі стромкія. Пойма шырынёй 100—300 метраў. Рэчышча на працягу 16 км каналізаванае, ніжэй Пятроўскага возера звілістае.

У басейне Дабрылаўкі азёры Белае, Жакаўскае, Нарушоўскае, Сетаўскае, Шубніцкае і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 560. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18, 26. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)