Дабрынскі сельсавет (Дубровенскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дабрынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дубровенскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дабрынь
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 821
Плошча 123,89[1]
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Дабры́нскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Дабрынь.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дубровенскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Дубровенскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 верасня 1957 года ў склад Малабахаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Волева, Вячэрына і Глебава)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна. 17 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета з Малабахаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Барадзіно, Вячэрына, Глебава, Пішчыкі і Сваташыцы)[3]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 13 населеных пунктаў[4].

16 кастрычніка 1989 года ў склад Дабрынскага сельсавета з Кляноўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Вялікая Дзяцель, Вялікая Лыскаўка, Каўровае, Лугавая і Малая Лыскаўка)[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1066 чалавек[6], з іх 97,7 % — беларусы, 1,7 % — рускія, 0,6 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 821 чалавек[8].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Решение Витебского областного Совета депутатов от 31 марта 2022 г. № 302 Об административно-территориальном устройстве Дубровенского района Витебской области
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 48. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.