Дабрэйка (Віцебскі раён)
Выгляд
Вёска
Дабрэйка
|
Дабрэйка — вёска ў Ноўкінскім сельсавеце Віцебскага раёна, у 7 км на паўднёвы захад ад цэнтра Віцебска на аўтадарозе М8. Вёска знаходзіцца на левым беразе Заходняй Дзвіны. Па ўсходняй ўскраіне вёскі працякае рака Дабрэйка.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 135 жыхароў (2009)
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XX стагоддзя існавалі два маёнткі Дабрэйка Шчарбінскай воласці Віцебскага павета. Адзін належаў дваранцы Склатоўскай (2 двары, 15 жыхароў), другі — мяшчанам Мацкевічам (2 двары, 7 жыхароў). Паблізу знаходзілася карчма Дабрэйка, а пры ёй вадзяны млын на рацэ Дабрэйка.
