Давар Шукер
| | ||||||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
| Мянушка | Шукермен | |||||||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
1 студзеня 1968[1][2][…] (58 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||||||||||||||
| Рост | 181 см | |||||||||||||||||||||
| Вага | 78 кг | |||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||
| Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
| Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Давар Шукер (харв.: Davor Šuker; нар. 1 студзеня 1968, Осіек) — югаслаўскі і харвацкі футбаліст, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 1998 года.
Пачынаў гуляць з 1985 года ў сябе на радзіме ў клубе «Осіек», затым перабраўся ў самы тытулаваны клуб Харватыі — заграбскае «Дынама». З 1991 па 1996 год гуляў у іспанскай «Севільі», за якую ў 151 матчы забіў 76 мячоў. У складзе мадрыдскага «Рэала» Шукер выйграваў Лігу чэмпіёнаў 1998 года і чэмпіянат Іспаніі 1997 года. Наступныя два гады ён выступаў у Англіі за «Арсенал» і «Вест Хэм». Завяршыў сваю кар’еру Шукер у 2003 годзе, гуляючы ў Германіі ў клубе «Мюнхен 1860».
За зборную Харватыі Шукер правёў 69 матчаў і забіў 45 мячоў. У складзе зборнай Югаславіі ўдзельнічаў на Алімпіядзе ў Сеуле 1988 года. Удзельнік двух чэмпіянатах свету 1998 і 2002, удзельнік Еўра-1996, дзе гуляў пад 9 нумарам. На мундыяле 1998 Шукер з шасцю мячамі стаў найлепшым снайперам чэмпіянату.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Davor Suker // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Davor Šuker // FBref
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1968 годзе
- Нарадзіліся ў Осіеку
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Югаславіі
- Футбалісты Харватыі
- Ігракі зборнай Югаславіі па футболе
- Ігракі зборнай Харватыі па футболе
- Ігракі ФК Мюнхен 1860
- Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд
- Ігракі ФК Арсенал Лондан
- Ігракі ФК Рэал Мадрыд
- Ігракі ФК Севілья
- Ігракі ФК Дынама Заграб
- Ігракі ФК Осіек
- ФІФА 100
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года