Давыдаўка (Гомельскі раён)
Вёска
Давыдаўка
| ||||||||||||||
Давы́даўка[1] (трансліт.: Davydaŭka, руск.: Давыдовка) — былая вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці, цяпер гістарычны раён горада Гомеля.
Вёска размяшчалася на беразе былой сажалкі на Сажы. Уваходзіла ў склад Давыдаўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваецца ў 1775 годзе як Мільча Млынарская калі разам з Гомелем падорана П. А. Румянцаву. У 1784 годзе згадваецца як Давыдава Мільча.[2]
Аднак паводле статыстычнага даведніка Г. П. Пажарава «Спіс населеных месцаў Магілёўскай губерні» (1910) паселішча Давыдаўка заснавана ў 1847 годзе, а назва паходзіць ад імя Давід. Да вёскі належала 337 дзесяцін зямлі прыдатнай для апрацоўкі, і 120 дзесяцін няўдобіц.[3]
У 1862 годзе ў Яромінскай воласці Гомельскага павета. З 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін.
У 1909 годзе 497 дзесяцін зямлі. Дзейнічала народнае вучылішча (61 вучань у 1907 годзе).
У 1924 годзе ў вёсцы пачала працаваць арцель па здабычы торфу.
З 8 снежня 1926 года вёска — цэнтр Давыдаўскага сельсавета. У 1926 годзе ў вёсцы працавалі паштовы пункт і школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны Кастрычнік». У 1941 годзе каля вёскі адкрыты залежы каменнай солі.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны Давыдаўка вызвалена ад акупантаў 26 лістапада 1943 года. 63 жыхары загінулі на фронце.
У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса «Перамога» і была цэнтрам Давыдаўскага сельскага савета.
У 1980-я гады ў вёсцы была свая пачатковая школа, вочна-завочная школа рабочай моладзі, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, 4 крамы, комплексны прыёмны пункт[4].
17 мая 2007 года вёска ўвайшла ў склад Гомеля[5].
Станам на пачатак 2025 года, прыкладна палова былой вёскі ўсё яшчэ забудавана 1-2-х павярховымі дамамі, іншая палова забудавана пераважна 10-ці павярховымі жылымі дамамі.
Вядомыя жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Леанід Гаўрылаў — беларускі паэт[6].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Новые этюды старого города. Давыдовка (руск.). Новости Гомеля. Праверана 20 сакавіка 2025.
- ↑ Уникальная история: деревня Давида, которую поглотил большой город Гомель (руск.). Новости Гомеля. Праверана 20 сакавіка 2025.
- ↑ Гомель. Энцыклапедычны даведнік, с. 201.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 17 мая 2007 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства города Гомеля и Гомельского района Архівавана 8 снежня 2021.
- ↑ Гаўрылаў, Л. Вернасць: Вершы / Уступ. арт. К. Кірэенкі. — Мінск : Дзяржвыд, 1961. — С. 5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.
- А. Ф. Рогалев. От Гомиюка до Гомеля. Городская старина в фактах, именах, лицах.. — 2-е изд. — Гомель: Барк, 2006. — 220 с.