Перайсці да зместу

Давыд-Гарадоцкія куфры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Давы́д-Гарадóцкія ку́фры — вырабы народных майстроў з горада Давыд-Гарадок і навакольных вёсак Столінскага раёна. Промысел быў пашыраны ў XIX — першай палове XX стагоддзя[1].

Паводле канструкцыі куфар меў выгляд звужанай унізе дашчанай скрыні на чатырох металічных або драўляных колцах, з плоскім векам, якое выступала за бакавыя сценкі. Ён абсталёўваўся ўразным або накладным замком з акоўкай і двума ручкамі па баках[1].

Куфры фарбавалі ў чырвона-вохрысты колер. Гладкія палосы бляхі, звычайна прафіляваныя, аздаблялі вуглы куфра і край века. Шырокія жалезныя палосы, што падзялялі пярэднюю сценку на чатыры часткі, заканчваліся дэкаратыўнымі стылізаванымі выявамі галоў птушак, змей або мелі простае закругленне[1].

Часам пярэднюю сценку размалёўвалі расліннымі кампазіцыямі ў выглядзе галінак з кветкамі[1].

  1. а б в г М. Ф. Раманюк. Давыд-Гарадоцкія куфры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 568. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).