Давыд Майсеевіч Голуб
Давыд Майсеевіч Голуб | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 жніўня 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 жніўня 2001 (100 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, анатам, неўраэмбрыёлаг |
Навуковая сфера | анатомія, эмбрыялогія і неўраэмбрыялогія[d] |
Месца працы | гл. у тэксце |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | акадэмік АН БССР, прафесар |
Альма-матар |
|
Вядомыя вучні | Анатоль Сяргеевіч Леанцюк, Пётр Іосіфавіч Лабко |
Вядомы як | Адзін з заснавальнікаў нейрамарфалагічных даследаванняў у СССР |
Прэміі | |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() |
Давыд Майсеевіч (Моўшавіч) Голуб; 10 жніўня 1901, Чэрвень — 23 жніўня 2001, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне анатоміі[1]. Доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1935). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971)[1]. Адзін з заснавальнікаў нейрамарфалагічных даследаванняў у СССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з сям’і настаўніка Майсея (Моўшы) Беркавіча Голуба. Дзядзя — Кушаль Беркавіч Голуб — загадчык İгуменскай Талмуд-Торы. Скончыў медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1926). Навуковы супрацоўнік кафедры нармальнай анатоміі БДУ, Беларускага медыцынскага інстытута (1926—1931); выкладчык (1931—1932), дацэнт кафедры (1932—1934), адначасова супрацоўнік Інстытута псіханеўралогіі (фізіялогіі) АН БССР (1933)[1]. Загадчык кафедры нармальнай анатоміі Мінскага медыцынскага інстытута (1934—1941 і 1943—1975).
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны загадчык кафедры нармальнай анатоміі Іркуцкага медыцынскага інстытута (1941—1943), адначасова яго прарэктар; загадчык кафедры нармальнай анатоміі Беларускага медыцынскага інстытута ў Яраслаўлі (1943—1944).
Дэкан лячэбнага факультэта Мінскага медыцынскага інстытута, кіраўнік і ўдзельнік работ па аднаўленні Мінскага медыцынскага інстытута, яго анатамічнага корпуса (1944—1945). Абраны акадэмікам АН БССР (1960). З 1975 кіраўнік лабараторыі марфалогіі нервовай сістэмы, групы функцыянальнай нейрамарфалогіі АН БССР і дарадца пры дырэкцыі Інстытута фізіялогіі АН Беларусі[1].
Член прэзідыума праўлення Усесаюзнага таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў, арганізатар і кіраўнік беларускага аддзялення таварыства. Ганаровы старшыня Беларускага і ганаровы член Расійскага, Украінскага, Грузінскага, Балгарскага і Чэхаславацкага таварыстваў анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў. Ганаровы член Расійскага таварыства нейрамарфолагаў. Член Міжнароднага таварыства па вывучэнні мозгу.
Двойчы абіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя навуковыя працы па анатоміі і эмбрыялогіі нервовай і сасудзістай сістэм чалавека і жывёл[1]. Выявіў асноўныя заканамернасці развіцця перыферычнай нервовай сістэмы, распрацаваў тэорыю акольнай шматсегментарнай і контрлатэральнай інервацыі ўнутраных органаў, даследаваў кампенсатарныя прыстасаванні ў вегетатыўнай нервовай сістэме, распрацаваў прынцыпы ўтварэння новых нервовых і сасудзістых шляхоў, якія знайшлі прымяненне ў клінічнай практыцы[1].
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- «Строение периферической нервной системы в эмбриогенезе человека», 1962
- «Образование новых нервных и сосудистых путей», 1964
- Восстановление иннервации мочевого пузыря: экспериментально- морфологическое исследование / Д. М. Голуб, Ф. Б. Хейнман ; АН Белорусской ССР. — Минск: Наука и техника, 1974.
- «Развитие сплетений спинно-мозговых нервов. Атлас», Минск, 1982 (сааўт.);
- «Ганглиопексия и иннервация органов». Минск, 1986 (сааўт.).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971). Дзяржаўная прэмія СССР 1973 года за цыкл работ па развіцці нервовай сістэмы, тэарэтычныя і эксперыментальныя абгрунтаванні метаду стварэння новых нервовых сувязяў і цэнтраў (1949—1971)[1]. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944), медалём Францыска Скарыны (1996) і іншымі медалямі[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 231. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Голуб Давид Моисеевич (Мовшевич) // Учреждение образования «Белорусский государственный медицинский университет»(недаступная спасылка) (руск.)
- ГОЛУБ Давид Моисеевич // Российская Еврейская Энциклопедия
- Академик ГОЛУБ Давид Мовшевич (руск.) // Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Давыд Майсеевіч Голуб у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Лобко П. И., Леонтюк А. С. Академик Д. М. Голуб и белорусская морфологическая наука (к 100-летию со дня рождения) // Медицинские новости — 2001. — № 7. — С. 70-71. (руск.)
- Нарадзіліся 10 жніўня
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Чэрвені
- Памерлі 23 жніўня
- Памерлі ў 2001 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Дактары медыцынскіх навук
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Выпускнікі медыцынскага факультэта БДУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Анатамы Беларусі
- Медыкі Беларусі
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі БДМУ
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў
- Дэканы лячэбнага факультэта БДМУ