Давід Ісаак Дубінскі
| Давід Ісаак Дубінскі | |
|---|---|
| англ.: David Dubinsky | |
| |
| Дата нараджэння | 22 лютага 1892[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 17 верасня 1982[1] (90 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Партыя | |
| Род дзейнасці | прафсаюзны дзеяч |
| Месца працы | |
| Узнагароды | |
Давід Ісаак Дубінскі (ідыш: דאוויד דובינסקי, пры нараджэнні — Давід Ісаак Дабнеўскі; 22 лютага 1892[1], Брэст, Літоўскае генерал-губернатарства — 17 верасня 1982[1], Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк) — амерыканскі прафсаюзны дзеяч яўрэйскага паходжання, народжаны на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Старшыня Міжнароднага прафсаюз работнікаў вытворчасці жаночага адзення (1932—1966).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 22 лютага 1892 года ў Брэсце, і быў самым малодшым дзіцем у сям’і з пяці хлопчыкаў і трох дзяўчынак[2]. Яго сям’я пераехала ў Лодзь, калі яму споўнілася тры гады. З ранніх гадоў працаваў у пякарні бацькі[3].
У час першай рускай рэвалюцыі зблізіўся з Бундам і ўступіў у яго прафсаюз пекараў, у 1906 годзе стаў памочнікам сакратара прафсаюза.[4]. У 15 гадоў ён стаў старшынёй мясцовай ячэйкі прафсаюза[5]. У далейшым быў арыштаваны ахранкай і прыгавораны да катаржных работ у Чалябінску, аднак пры этапаванні збег з-пад варты і пасля збег у Нью-Ёрк у 1911 годзе[6].
У ЗША пачаў працаваць швачкам і працягнуў прафсаюзную дзейнасць, уступіўшы ў Міжнародны прафсаюз работнікаў вытворчасці жаночага адзення. У 1922 годзе ён стаў членам генеральнага выканаўчага савета прафсаюза, а ў 1929 годзе — генеральным сакратаром-скарбнікам[7]. У 1932 годзе Дубінскі стаў старшынёй прафсаюза, захаваўшы за сабой пасаду скарбніка. Ён займаў пасаду старшыні да 1966 года, а пасаду скарбніка — да 1959 года.
Памёр 17 верасня 1982 года Нью-Ёрку.
Спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Давід Ісаак Дубінскі аказаў моцны ўплыў на пашырэнне правоў працоўных не толькі ў швейнай прамысловасці. Сярод дасягненняў жаночага прафсаюза пад кіраўніцтвам Дубінскага было першае пагадненне аб 35-гадзінным рабочым тыдні, пагадненне аб аплаце работадаўцам водпускаў наёмных рабочых, а таксама ініцыятывы ў галіне аховы працы[8][9].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г David Dubinsky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Robert D. Parmet, The Master of Seventh Avenue: David Dubinsky and the American Labor Movement. New York: New York University Press, 2005; pg. 4.
- ↑ Parmet, The Master of Seventh Avenue, pp. 5-6.
- ↑ Parmet, The Master of Seventh Avenue, pg. 7.
- ↑ David Dubinsky, 90, dies; led garment union. The New York Times. 18 верасня 1982. Праверана 11 April 2022.
- ↑ Tyler, Gus. David Dubinsky: a life with social significance. Bureau of Labor Statistics. Праверана 11 April 2022.
- ↑ ILGWU web site - President Biographies David Dubinsky. Cornell University ILR School. Праверана 11 April 2022.
- ↑ Andrew, Ruppenstein. David Dubinsky Historical Marker. The Historical Marker Database (26 лютага 2020). Праверана 11 April 2022.
- ↑ David Dubinsky, Prominent Jewish Labor Leader Announces Retirement. Jewish Telegraphic Agency. 18 сакавіка 1966. Праверана 11 April 2022.
