Давід Джошуа Азрыэлі
Давід Джошуа Азрыэлі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 10 мая 1922[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 ліпеня 2014[1] (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Sharon Azrieli[d] і Naomi Sara Azrieli[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
![]() |
Давід Джошуа Азрыэлі (англ.: David Joshua Azrieli, іўр.: דוד עזריאלי; 10 мая 1922, Макаў — 9 ліпеня 2014) — канадскі і ізраільскі архітэктар, будаўнік, забудоўшчык і філантроп.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Давід Азрылевіч нарадзіўся ў Польшчы, у яўрэйскай сям’і.
Падчас Другой сусветнай вайны яго бацькі загінулі ў лагерах смерці, але яму ўдалося бегчы ў СССР. Ва Узбекістане ён уступіў у армію Андэрса, служыў у Іране, адкуль, прыкінуўшыся глуханямым арабам, перабраўся ў Ірак, а затым, з дапамогай Мошэ Даяна і Энца Серэні , у 1942 годзе быў перапраўлены ў падмандатную Палесціну разам з грузам зброі[3][4][5]. Вывучаў архітэктуру ў Хайфскім Тэхніёне ў 1943—1946 гадах. У гэтыя гады ён даведаўся, што пасля вайны з усёй яго сям’і ў жывых застаўся толькі яго брат. Ваяваў у араба-ізраільскай вайне ў 1948 годзе, быў паранены ў баях за Латрун і прарыў блакады абложанага Іерусаліма[6].
Іміграваў у Манрэаль, Канада, у 1954 годзе, і заснаваў там сваю будаўнічую фірму. Праектаваў спачатку невялікія жыллёвыя дуплексы, затым перайшоў да будаўніцтва шматпавярховых жылых дамоў, і канчаткова — гандлёвых цэнтраў. Ва ўзросце 75 гадоў атрымаў дыплом архітэктара ва ўніверсітэце Carleton. Праектаваў і будаваў гандлёвыя цэнтры, вышынныя офісы і жылыя будынкі ў Канадзе, ЗША, і Ізраілі.
Філантрапічная дзейнасць Азрыэлі ажыццяўляецца з дапамогай «Фонду Азрыэлі», заснаванага ў 1989 годзе[6]. Фонд падтрымлівае шырокі спектр ініцыятыў і праграм у галіне адукацыі, архітэктуры, мастацтва, даследавання Халакосту, навуковых і медыцынскіх даследаванняў. У рамках праграмы Яўрэйскага нацыянальнага фонду па азеляненні і развіцці Негева ў лютым 2014 года адкрыўся парк Азрыэлі ў Сдэроце , які быў створаны дзякуючы ахвяраванням фонду. Давід Азрыэлі прысутнічаў на адкрыцці парку і выказаў упэўненасць у тым, што парк стане выдатным месцам адпачынку для жыхароў горада [7].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ Скончался старейшина израильского бизнеса Давид Азриэли . Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014.
- ↑ Умер Давид Азриэли (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2014.
- ↑ Бизнесмен Давид Азриэли скончался в возрасте 92 лет (іўрыт) . Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2014.
- ↑ а б Давид Азриэли, канадско-израильский пионер-создатель торговых центров, скончался в возрасте 92 лет (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2014.
- ↑ Новый парк для жителей Сдерота . Портал strana.co.il (21 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 12 июля 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 10 мая
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводстве
- Памерлі 9 ліпеня
- Памерлі ў 2014 годзе
- Памерлі ў Манрэалі
- Пахаваныя на яўрэйскіх могілках на Маслічнай гары
- Выпускнікі Тэхніёна — Ізраільскага тэхналагічнага інстытута
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Удзельнікі Араба-ізраільскай вайны 1947—1949 гадоў
- Яўрэйскія бежанцы
- Архітэктары Ізраіля
- Архітэктары Канады
- Мільярдэры