Давід Луіс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Давід Луіс
David Luiz and Ahmed Musa (cropped).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Давід Луіс Марэйра Марынья
Нарадзіўся 22 красавіка 1987(1987-04-22)[1] (32 гады)
Грамадзянства Flag of Brazil.svg Бразілія
Рост 189 см
Вага 84 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Арсенал
Нумар 23
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1999 — 2001 Бразілія Сан-Паўлу
2001 — 2005 Бразілія Віторыя Салвадор
Клубная кар’ера*
2006 — 2007 Бразілія Віторыя Салвадор 26 (1)
2007   Партугалія Бенфіка 10 (0)
2007 — 2011 Партугалія Бенфіка 72 (4)
2011 — 2014 Англія Чэлсі 81 (6)
2014 — 2016 Францыя Пары Сен-Жэрмен 56 (3)
2016 — 2019 Англія Чэлсі 79 (5)
2019 — Англія Арсенал 1 (0)
Нацыянальная зборная**
2007 Бразілія Бразілія (да 20) 2 (0)
2010 — 2017 Бразілія Бразілія 57 (3)
Міжнародныя медалі
Кубкі канфедэрацый
Золата Бразілія 2013

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 жніўня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 жніўня 2019.

Давід Луіс Марэйра Марынья (парт.: David Luiz Moreira Marinho; нар. 22 красавіка 1987, Дыядэма, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца англійскага клуба «Арсенал» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў клубе «Віторыя». Ва ўзросце 16 гадоў дэбютаваў у аснове каманды і хутка стаў іграком асноўнага складу клуба. У 2006 годзе Давід Луіс дапамог «Віторыі» выйсці ў Серыю А, чым прыцягнуў увагу некалькіх клубаў у краіне і за мяжой.

31 студзеня 2007 года Давід Луіс, на правах арэнды, перайшоў у партугальскі клуб «Бенфіка», які шукаў замену Рыкарду Рошы, які сышоў у «Тотэнхэм Хотспур»[3]. Давід дэбютаваў у складзе каманды ў матчы 1/16 Кубка УЕФА супраць французскага «Пары Сен-Жэрмен», замяніўшы траўмаванага Луізана. «Бенфіка» трывала паражэнне ў матчы з лікам 1:2, але выйшла ў наступны раўнд, перамогшы з агульным лікам 4:3. Па заканчэнні сезону Давід Луіс падпісаў 5-гадовы кантракт з «Бенфікай». Партугальская клуб выплаціў «Віторыі» 500 тысяч еўра за абаронцу. Аднак у новым сезоне Луіс правёў толькі 13 гульняў, часцяком прайграючы канкурэнцыю партнёрам па камандзе.

1 лютага 2011 года Давід Луіс стаў іграком «Чэлсі», падпісаўшы кантракт на 5 гадоў[4]. 6 лютага 2011 года Луіс дэбютаваў за лонданскі «Чэлсі», выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне ў матчы супраць «Ліверпула».

23 мая 2014 года, «Чэлсі» і французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен» абвясцілі аб пагадненні на нераход Луіса ў парыжскі клуб. Дамова былаканчаткова зацверджана 10 чэрвеня, калі адчынілася трансфернае акно. Як паведамляецца, сума ўгоды склала да 40 мільёнаў фунтаў, што з’яўляецца рэкордным паказчыкам для абаронцы[5].

Улетку 2016 года новы галоўны трэнер парыжан Унаі Эмеры павідаміў Давіду Луісу, што той не будзе мець месца ў аснове каманды ў новым сезоне. 31 жніўня 2016 года Давід Луіс вярнуўся ў «Чэлсі» за 34 млн фунтаў[6].

У жнўні 2019 года перайшоў у лонданскі «Арсенал»[7].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

10 жніўня 2010 года Луіс дэбютаваў у складзе зборнай Бразіліі ў таварыскай гульні супраць зборнай ЗША, у якой бразільцы атрымалі перамогу з лікам 2:0.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Віторыя»:

«Бенфіка»:

«Чэлсі»:

«Пары Сен-Жэрмен»:

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Бразілія:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]