Давід Маркелавіч Яноўскі
Давід Маркелавіч Яноўскі | |
---|---|
![]() | |
Краіны: |
![]() ![]() |
Дата нараджэння: | 25 мая (6 чэрвеня) 1868 |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 15 студзеня 1927 (58 гадоў) |
Месца смерці: | |
![]() |
Давід Маркелавіч Яноўскі (25 мая 1868, Ваўкавыск — 15 студзеня 1927, Ер, Францыя) — шахматыст, прэтэндэнт на сусветнае першынство, шахматны тэарэтык, практык і журналіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Жыў у Ваўкавыску, Францыі, ЗША. Пераможца буйных міжнародных турніраў у Вене (1896), Монтэ-Карла (1901), Парыжы (1902) і мноства матчавых сустрэч. Удзельнік матчаў на першынства свету з Эмануэлем Ласкерам (1909 і 1910). Унёс каштоўны ўклад у развіццё дэбютнай тэорыі.
Не атрымаўшы сур’ёзнай адукацыі, Яноўскі тым не менш валодаў высокай агульнай культурай, свабодна гаварыў па-руску, па-французску, па-нямецку, па-польску і па-англійску. Ва ўзросце 23 гадоў ён прыехаў у Парыж, дзе хутка перамог парыжскіх шахматыстаў дасціпнай і яскравай гульнёй. Выйграўшы першы прыз у чэмпіянаце кафэ «Кафэ дэ ля Рэжанс», Яноўскі затым змагаўся амаль ва ўсіх буйных шахматных спаборніцтвах таго часу, яго лепшы перыяд быў паміж 1898 і 1906 гадамі. Вандруючы з турніру на турнір, ён ашаламляў сваіх праціўнікаў яскравымі нападамі і раптоўнымі ўдарамі. Сярод пацярпелых пабывалі ўсе вядучыя шахматысты свету, у тым ліку і Эм. Ласкер. Пад уражаннем сваіх турнірных поспехаў і некалькіх удалых партый з чэмпіёнам свету д-рам Ласкерам Яноўскі адважыўся выклікаць яго на матч, але сілы былі няроўныя. Вынік апынуўся сумным. Мудры практык і глыбокі псіхолаг, Ласкер свядома ствараў сумныя пазіцыі, не даючы Яноўскаму разгарнуць сваю фантазію ва ўсю моц. Зрэшты, Яноўскага не цікавіла чэмпіёнства як такое, ён усё жыццё адстойваў яркі і відовішчны стыль. Яго дзёрзкія напады і бліскучыя камбінацыі дзівілі рызыкай. У той час шахматы яшчэ не ператварыліся ў вялікі спорт, а былі проста часткай чалавечай культуры. Яноўскім больш валодала цяга стварыць прыгожую, суцэльную партыю. «Яноўскі быў вялікім шахматыстам, але сярэднім спартсменам і слабым псіхолагам», — аднойчы сказаў пра яго Ласкер. Па ўспамінах сучаснікаў вядомы запал Яноўскага да азартных гульняў. Ён гуляў апантана ў карты (брыдж або покер) і раз за разам прайграваў усё тое, што прыносілі яму шахматы. У 1901 годзе ён спусціў у казіно Монтэ-Карла ўвесь свой першы прыз. Азарт Яноўскага перашкаджаў яму не толькі ў жыцці.
Пасля Мангеймскага турніру 1914 Яноўскі пераехаў у Амерыку, дзе пражыў 10 гадоў. Там ён спачатку быў трэцім па сіле гульцом (пасля Х. Р. Капабланкі і Ф.Маршала), але паступова маладыя майстры сталі яго адціскаць. Нягледзячы на гэта, часам Яноўскі дэманстраваў былую моц і свой яркі стыль.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Партыі Давіда Яноўскага у базе Chessgames