Давід Сарноў
Давід Сарноў | |
---|---|
англ.: David Sarnoff | |
![]() | |
Давід Сарноў (1922) | |
Род дзейнасці | прадпрымальнік, інжынер |
Дата нараджэння | 27 лютага 1891[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 снежня 1971[1][2][3] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Lizette Hermant[d] |
Дзеці | Thomas Warren Sarnoff[d], Edward Sarnoff[d] і Robert W. Sarnoff[d] |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Даві́д Сарно́ў (англ.: David Sarnoff, руск.: Дави́д Сарно́в, Дэ́вид Сарно́фф; 27 лютага 1891, Узляны, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 12 снежня 1971) — амерыканскі сувязіст і бізнесмен беларускага яўрэйскага паходжання, адзін з заснавальнікаў радыё- і тэлевяшчання ў ЗША.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў мястэчку Узляны Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер вёска Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці) у яўрэйскай сям’і Абрама і Ліі Сарновых. У 1900 годзе Давід Сарноў эміграваў у ЗША.
З 1906 года працаваў у «Кампаніі бесправаднога тэлеграфа Марконі» (Нью-Ёрк). 14 красавіка 1912 года прыняў радыётэлеграму аб крушэнні лайнера «Тытанік» і трое сутак падтрымліваў сувязь з выратавальнікамі.
З 1919 года працаваў у Радыёвяшчальнай карпарацыі Амерыкі (RCA), з 1922 года — віцэ-прэзідэнтам, з 1930 года — прэзідэнтам, у 1947—1970 гадах — старшынёй савета дырэктараў. У 1926 годзе заснаваў Нацыянальную радыёвяшчальную кампанію (NBC). 3 пачатку 20-ых гадоў з’яўляўся саветнікам 10 прэзідэнтаў ЗША.
Давід Сарноў арганізаваў рэгулярнае тэлевяшчанне ў ЗША (з 1939 года). Пад яго кіраўніцтвам створана сістэма каляровага тэлебачання, сумяшчальная з чорна-белай (1949), зроблены запіс тэлеперадачы на магнітную відэастужку (1956), зняты першы тэлевізійны мастацкі фільм (1964).
Удзельнічаў у стварэнні сістэм касмічнай сувязі, камп’ютарызацыі ЗША. Міжнародны інстытут інжынераў-электрыкаў заснаваў прэмію яго імя за дасягненні ў галіне электронікі (1959).
Давід Сарноў быў ганаровым доктарам Калумбійскага, Нью-Ёркскага і іншых універсітэтаў, брыгадным генералам (1944).
Пахаваны ў маўзалеі на могілках Кенсіка ў Вальхале (штат Нью-Ёрк).
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Касцюкевіч М. М. Сарноў, Сарноф Давід // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 183. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Біяграфія Давіда Сарнова Архівавана 10 кастрычніка 2010. Мар’іна Горка on-line