Дагаберт III

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дагаберт III
Dagobert III
Portrait Roi de france Dagobert II (i.e III).jpg
Выява Дагаберта III з бронзавага медалю працы Жана Дасье. Каля 1720 года.
кароль франкаў
14 красавіка 711 — паміж 3 верасня і 31 снежня 715
Папярэднік: Хільдэберт III
Пераемнік: Хільперык II
 
Дзейнасць: манарх
Нараджэнне: 699(0699)
  • невядома
Смерць: паміж 3 верасня і 31 снежня 715
  • невядома
Пахаванне: царква Св. Стэфана ў Шуазі-о-Бак (дэп. Уаза, каля Камп'ені)
Дынастыя: Меравінгі
Бацька: Хільдэберт III
Маці: Эдона
Жонка: ?
Дзеці: сын: Тэадорых IV

Дагаберт III (фр.: Dagobert III; 699 — паміж 3 верасня і 31 снежня 715) — кароль франкаў, кіраваў у 711715 гг., з дынастыі Меравінгаў. Дагаберт быў сынам караля Хільдэберта III і Эдоны. Імя Дагаберт ў перакладзе са стара-германскай азначае «бліскучы, як дзень»).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дагаберта, атрымаў у спадчыну ад свайго бацькі кароны трох франкскіх каралеўстваў — Нейстрыі, Бургундыі і Аўстразіі — ва ўзросце дванаццаці гадоў. Рэальная ўлада, аднак, знаходзілася ў руках маёрдома Піпіна Герыстальскага, які кіраваў у Аўстразіі. У Нейстрыі маёрдомам быў яго сын Грымаальд. Аднак абодвы яны паміраюць у 714 годзе. Новым маёрдомам стаў непаўнагадовы сын Грымаальда Тэадаальд.

Смерць Піпіна выклікала адкрыты канфлікт паміж яго спадчыннікамі і нейстрыйскай шляхтай, якая выбірала маёрдомаў. Удава Піпіна Плектруда кіравала каралеўствам ад імя караля Дагаберта III і маёрдома Тэадаальда, абодвух непаўналетніх. Нейстрыйская знаць скарысталася гэтым, каб зрабіць паўстанне. Яны аб'ядналіся ў лесе недалёка ад Кампьені, і раздушылі войска аўстразійцаў. Пасля чаго Нейстрыя аднавіла сваю незалежнасць і прызначыла новага маёрдома ў асобе Рагенфрэда.

Пакуль увага кіраўнікоў была адцягнута вайной з фрызамі на поўначы, у кароткае валадаранне Дагаберта пачалося адасабленне абласцей паўднёвай Галіі: Саварык, ваяўнічы біскуп Асера, у 714 і 715 гадах на свой страх і рызыку падпарадкаваў сабе Арлеан, Невер, Авалон і Тонер, а Эўдон ў Тулузе і Антэнор ў Правансе сталі фактычна незалежнымі кіраўнікамі.

Пасля цалкам безаблічнага валадарання Дагаберта III памёр паміж 3 верасня і 31 снежня 715 года ва ўзросце 16 гадоў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]