Дагавор аб свабоднай асацыяцыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дагавор аб свабоднай асацыяцыі (англ.: Compact of Free Association) — дагавор, які вызначыў уваходжанне трох суверэнных дзяржаў, Федэратыўных Штатаў Мікранезіі, Рэспублікі Маршалавы Астравы і Рэспублікі Палау, у свабодную асацыяцыю з ЗША.

Раней гэтыя тры асацыяваныя дзяржавы былі часткай Падапечнай тэрыторыі Ціхаакіянскія астравы, якая знаходзілася пад кіраваннем спачатку ВМС ЗША з 1947 па 1951 год, а затым міністэрства ўнутраных спраў ЗША з 1951 па 1994 год.

Паводле Дагавора аб свабоднай асацыяцыі ЗША гарантуе фінансавую падтрымку гэтым краінам на працягу 15 гадоў. У абмен на гэта тры вышэйназваныя дзяржавы перадаюць рашэнне пытанняў абароны ўраду ЗША, аднак за імі захоўваецца ўнутранае самакіраванне. Грамадзяне Федэратыўных Штатаў Мікранезіі і Рэспублікі Маршалавы Астравы па дагаворы не маюць патрэбы ў прад'яўленні пашпарта пры паездцы ў ЗША.

1 мая 2004 года дагавор быў прадоўжаны Федэратыўнымі Штатамі Мікранезіі, а 30 чэрвеня 2004 года — Рэспублікай Маршалавы Астравы. Тэрмін дагавора з Палау скончыўся у 2009 годзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]