Дагавор зліцця
«Дагавор зліцця» (ці Брусельскі дагавор[1]) — еўрапейскі дагавор, які аб’яднаў органы Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі, Еўрапейскай супольнасці па атамнай энергіі і Еўрапейскай эканамічнай супольнасці (ЕЭС) у адзіную арганізацыйную структуру.
Дагавор быў падпісаны ў Бруселі 8 красавіка 1965 года і набыў моц 1 ліпеня 1967 года. У ім пазначаецца, што Камісія ЕЭС і Савет ЕЭС павінны замяніць Камісію і Савет Еўратама, а таксама Вярхоўны орган і Савет Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі. Хоць кожны орган заставаўся юрыдычна незалежным, з’явіліся агульныя інстытуты (да гэтага дагавора ўжо была агульная Парламенцкая Асамблея і Суд), усё разам было вядома як Еўрапейскія супольнасці. Гэты дагавор разглядаецца некаторымі як рэальны пачатак існавання сучаснага Еўрапейскага саюза.
Гэты дагавор быў ануляваны Амстэрдамскім дагаворам, падпісаным у 1997 годзе:
Без шкоды для пунктаў, выкладзеных ніжэй, якія маюць сваёй мэтай захоўваць асноўныя элементы з палажэнняў Канвенцыі ад 25 сакавіка 1957 года ў адносінах некаторых устаноў, агульных для Еўрапейскай супольнасці і Дагавора ад 8 красавіка 1965 года пра стварэнне Адзінага Савета і Адзінай камісіі Еўрапейскай супольнасці, але з выключэннем з пратаколу, згаданага ў пункце 5, павінны быць адменены. Артыкул 9 (1) Амстэрдамскага дагавора |
Падпісаны Набыў моц Дакумент |
1948 1948 Брусельскі пакт |
1951 1952 Парыжскі дагавор |
1954 1955 Парыжскія пагадненні |
1957 1958 Рымскі дагавор |
1965 1967 Дагавор зліцця |
1975 недастасоўна Рашэнне Еўрапейскага савета |
1986 1987 Адзіны еўрапейскі акт |
1992 1993 Маастрыхцкі дагавор |
1997 1999 Амстэрдамскі дагавор |
2001 2003 Ніцкі дагавор |
2007 2009 Лісабонскі дагавор |
||||||||||
Тры апоры Еўрапейскага саюза: | |||||||||||||||||||||
Еўрапейскія супольнасці: | |||||||||||||||||||||
Еўрапейская супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам) | |||||||||||||||||||||
Еўрапейскае аб’яднанне вугалю і сталі (ЕАВС) | Тэрмін дзеяння мінуў у 2002-м | Еўрапейскі саюз (ЕС) | |||||||||||||||||||
Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭС) | Еўрапейская супольнасць (ЕС) | ||||||||||||||||||||
TREVI | Правасуддзе і ўнутраныя справы (ПУД) | ||||||||||||||||||||
Паліцэйскае і судовае супрацоўніцтва па крымінальных справах (ПССУ) | |||||||||||||||||||||
Еўрапейскае палітычнае супрацоўніцтва (ЕПС) | Агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі (АЗПБ) | ||||||||||||||||||||
Некансалідаваныя органы | Заходнееўрапейскі саюз (ЗЕС) | ||||||||||||||||||||
Спыненне дзейнасці да 2011-га | |||||||||||||||||||||
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дамова зліцця Еўрапейскі Навігатар