Дагмар Мёлер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дагмар Мёлер
шведск.: Dagmar Möller[1]
Партрэт
Імя пры нараджэнні шведск.: Dagmar Henriette Bosse
Род дзейнасці спявачка, оперная спявачка
Дата нараджэння 19 снежня 1866(1866-12-19)[2][3][4]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 студзеня 1956(1956-01-13)[2][3][4] (89 гадоў)
Месца смерці
Бацька Johan Heinrich Bosse[d][5]
Маці Anne-Marie Lehmann[d]
Commons-logo.svg Дагмар Мёлер на Вікісховішчы

Дагмар Мёлер (швед. Dagmar Henriette Möller; 19 снежня 1866 — 13 студзеня 1956) — шведская оперная спявачка (сапрана) і выкладчык спеваў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дагмар Мёлер нарадзілася ў Осла. Яе бацькамі былі нямецкі кнігавыдавец і кнігагандляр Ёган Генрых Босэ і Ганнэ-Марыя Леман. Вядомыя нарвежскія актрысы Харыет Босэ і Альма Фальстрэм былі ёй роднымі сёстрамі, а сацыёлаг і эканаміст Эвальд Босэ — братам.

У 1882—1887 гг. Дагмар вучылася ў Каралеўскай музычнай акадэмічнай кансерваторыі ў Стакгольме, а таксама ў Парыжы ў Дэзірэ Арто. Яе дэбют у Каралеўскай оперы адбыўся ў 1887 годзе, i да 1894 года яна працавала ў Каралеўскім драматычным тэатры. Вялікі поспех Дагмар мела, выконваючы камедыйныя ролі ў тэатры Стакгольма і ў 1892—1893 гг. Осла ў 1891—1892 гг. Яна ўнесла вялікі ўклад у папулярызацыю скандынаўскіх песень і песень, напісаных Эдвардам Грыгам, які прысвяціў ёй музычны цыкл Haugtussa, апублікаваны ў 1898 годзе. У яе рэпертуары таксама былі песні аўтарства Эміля Шэгрэна, Вільгельма Стэнхамара, Вільгельма Петэрсан-Бергера, Агаты Бакер-Грэндаль. Свае песні яна выконвала не толькі ў Швецыі, але і ў Даніі, Германіі і Францыі.

Акрамя працы ў тэатры Дагмар таксама выкладала спевы: у 1900—1926 гг. у стакгольмскай кансерваторыі і ў 1903—1913 гг. у Operahögskolan i Stockholm.

У 1903 г. Дагмар была выбрана ў Шведскую каралеўскую музычную акадэмію, а ў 1911 г. яе ўзнагародзілі Медалём Літаратуры і мастацтваў.

Дагмар была замужам двойчы: у 1888—1895 гг. за музыкам Адольфам Тэадорам Стэркю і з 1896 г. за архітэктарам Карлам Мёлерам. Памерла ў 1856 годзе ў Кунгсхольмене.

Зноскі

  1. http://www2.ub.gu.se/kvinndata/portaler/rostratt/pdf/rostrattsfragan.pdf
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 18661219-050 Möller f. Bosse, Dagmar Henrietta // Swedish death index Праверана 19 снежня 2018.
  3. 3,0 3,1 Musikverkets auktoritetsdatabas — 2017. Праверана 6 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 Dagmar Henriette Bosse // LIBRIS Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. http://runeberg.org/vemardet/1933/0604.html