Дагістарычная Швейцарыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Палеаліт[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічныя дадзеныя з пячоры Вільдкірхлі  (руск.) ў Апенцэль, з пячор блізу Шафхаўзена  (руск.) і інш., сведчаць, што паляўнічыя-збіральнікі  (руск.) абгрунтаваліся ў нізінах на поўнач ад Альпаў ўжо ў канцы верхняга палеаліту[1].

Неаліт[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічныя культуры Швейцарыі позняга неаліту — халкаліту

У неалітычнай Цэнтральнай Еўропе, і ў прыватнасці, на Швейцарскім плато, з 5 тыс. да н. э. дамінавала культура лінейна-істужачнай керамікі  (руск.) (КЛІК).

У эпоху неаліту Швейцарыя была населена адносна шчыльна, як сведчаць шматлікія археалагічныя знаходкі. У гэты час жыхары Швейцарыі — нашчадкі мясцовага варыянту КЛІК — жывуць у асноўным у палевых пабудовах на плыткаводдзі мясцовых азёр. Насельніцтва палевых пабудоў, параўнальна вельмі шматлюднае (яго вызначаюць для Швейцарыі ў 100 і больш тысяч чалавек), жыло земляробствам, жывёлагадоўляй і рыбалоўствам (пра гэта сведчаць знойдзеныя сеткі і стрэлы з наканечнікамі з рыбіных костак), мела ўжо прыручаных каня, карову, авечку, казу, свінню, сабаку, ведала ганчарную вытворчасць, умела рабіць зброю і прылады з бронзы, побач з якімі сустракаюцца ў значным ліку і каменныя прылады, відавочна — спадчына яшчэ больш глыбокай даўніны. Прычына, якая прымусіла людзей сяліцца на вадзе, не высветлена (здагадка некаторых даследчыкаў, што палевыя пабудовы мелі значэнне сховішчавых месцаў, часовых стаянак, побач з якімі павінны былі быць сухапутныя пабудовы, якія не захаваліся, наўрад ці дапушчальна), але факт не падлягае сумневу.

На мяжы 3 тыс. да н. э. на аснове КЛІК развіліся культуры, якія суседнічалі з паўднёва-заходняй мяжою культуры шнуравай керамікі  (руск.). У пачатку 3 тыс. да н. э. на тэрыторыю Швейцарыі пранікае традыцыя звонападобных кубкаў  (руск.), звязаная ўжо з бронзавым векам.

Бронзавы век[правіць | правіць зыходнік]

Носьбіты індаеўрапейскіх моў пранікаюць на тэрыторыю Швейцарыі не пазней за 2 тыс. да н. э. (хутчэй за ўсё, нават раней). З 13 ст. да н. э. ў Швейцарыі распаўсюджваецца культура палёў пахавальных урнаў  (руск.), у складзе якой былі носьбіты кельцкіх, і, магчыма, таксама італійскіх моў.

Дарымскі жалезны век[правіць | правіць зыходнік]

У 10-5 стст. да н. э. тэрыторыя Швейцарыі ўваходзіла ў сферу Гальштатскай культуры, дзе дамінавалі кельты і ілірыйцы[2], а з 5 ст. да н. э. — у сферу латэнскай культуры[3], дзе таксама дамінавалі кельты. У 1 ст. да н. э. (позні Ла-Тэн) Швейцарскае плато занялі гельветы на захаде і віндэлікі  (руск.) на ўсходе, тады як альпійскую частку ўсходняй Швейцарыі займалі рэты, блізкія па мове да этрускаў.

Прыблізна адначасова з пераходам ад бронзавага перыяду да жалезнага, які адбыўся ў Швейцарыі вельмі рана (можа быць, адначасова з такім жа пераходам у Грэцыі і Італіі, гэта значыць у першай палове першага тысячагоддзя да н. э., 1000—500 гг.), адбылося змяненне ладу паселішчаў: палевыя вёскі пакідаюцца, і людзі селяцца на сушы. Няма ўказанняў на тое, каб гэты пераход адбыўся пры рабстве, выцясненні або знішчэнні ранейшага насельніцтва новым. Нягледзячы на ўсю старажытнасць пачаткаў культуры ў Швейцарыі, якая не ўступае старажытнасці іх у Грэцыі, гісторыя Швейцарыі пачынаецца вельмі позна. Першыя гістарычныя сведчанні аб насельніцтве гэтай краіны ўзыходзяць толькі да II стагоддзя да н. э., але колькі-небудзь грунтоўныя звесткі пра іх маюцца толькі ў Юлія Цэзара. Нават пасля Цэзара гісторыя Швейцарыі вельмі цёмная і абмяжоўваецца звесткамі, запазычанымі з рымскіх крыніц; гісторыя на падставе самастойных швейцарскіх крыніц пачынаецца пазней, чым гісторыя суседніх абласцей Германіі ці Францыі.

Зноскі

  1. Bächler, Das alpine Paläolithikum der Schweiz im W., Drachenloch und Wildenmannlisloch, 1940.
  2. N. Müller-Scheeßel, Die Hallstattkultur und ihre räumliche Differenzierung. Der West- und Osthallstattkreis aus forschungsgeschichtlicher Sicht (2000)
  3. La Tène Site description Архівавана 7 лютага 2009.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]