Дадлі Роберт Хершбах
Дадлі Роберт Хершбах | |
---|---|
Dudley Rоbert Herschbach | |
Дадлі Хершбах (2006). | |
Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1932[1][2][…] (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, фізік, матэматык |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | Стэнфардскі ўніверсітэт, Гарвардскі ўніверсітэт |
Навуковы кіраўнік | Edgar Bright Wilson[d] |
Член у | |
Узнагароды |
![]() Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1991) |
![]() |
Дадлі Роберт Хершбах (англ.: Dudley Rоbert Herschbach; нар. 18 чэрвеня 1932, Сан-Хасэ, ЗША) — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1986) «за ўнесены ўклад у развіццё даследаванняў дынамікі элементарных хімічных працэсаў», якую ён падзяліў з Лі Юаньчжэнам і Джонам Полані.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Хершбах нарадзіўся 18 чэрвеня 1932 года ў каліфарнійскім горадзе Сан-Хасэ. З дзяцінства захапляўся спортам, дзякуючы якому атрымаў стыпендыю для навучання ў Стэнфардскім універсітэце. У 1954 годзе ён атрымаў ступень бакалаўра па матэматыцы, а ў 1955 — ступень магістра хімічных навук. Пасля гэтага паступіў у Гарвардскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ў 1956 годзе ступень магістра фізічных навук, а ў 1958 годзе — ступень доктара па хімічнай фізіцы. У 1963 годзе стаў прафесарам хіміі Гарвардскага ўніверсітэта.
Яшчэ студэнтам Xершбах займаўся малекулярнымі пучкамі — патокамі малекул, якія перасякаюць вакуумную камеру, у якой рэгіструецца змяненне энергіі, што дазваляла з большай дакладнасцю сачыць за індывідуальнымі малекуламі ў працэсе іх узаемадзеяння. У 1967 годзе Xершбах сумесна з Лі Янам распрацавалі метад перасякальных малекулярных пучкоў, пры якім першапачаткова вымераныя колькасці ўяўляюць сабой трансляцыйныя і вуглавыя размеркаванні. У 1986 годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі «за ўнесены ўклад у развіццё даследаванняў дынамікі элементарных хімічных працэсаў».
Зноскі
- ↑ Dudley R. Herschbach // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dudley R. Herschbach // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dudley Robert Herschbach // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139397442 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дадлі Роберт Хершбах
- Аўтабіяграфія Дадлі Хершбаха на сайце Нобелеўскага камітэта (англ.)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 18 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Каліфорніі
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Вучоныя ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША