Дажыць да світання
Дажыць да світання | |
---|---|
Жанр | аповесць[d] |
Аўтар | Васіль Быкаў |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 1972 |
Дата першай публікацыі | 1976 |
![]() |
«Дажыць да світання» — аповесць беларускага пісьменніка Васіля Быкава, напісаная ў 1972 годзе. У 1974 годзе за аповесці «Абеліск» і «Дажыць да світання» Быкаў быў удастоены Дзяржаўнай прэміі СССР.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Увосень 1941-га, падчас бітвы пад Масквою, дзесяць байцоў пад началам лэйтэнанта пайшлі ў варожы тыл, каб падарваць базу з боепрыпасамі. Не знайшоўшы яе на месцы, лейтэнант вяртае назад асноўную групу, а сам застаецца з маладым байцом, каб працягваць пошук…
Літаратурныя асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]Пры чытанні аповесці няма адчування, што сюжэт спецыяльна сканструяваны. У гэтай ваеннай драме паказана натуральная рэалістычная чарада падзей з жыцця ваенных разведчыкаў. Літаральна гадзіну за гадзінай распавядаецца пра падрыхтоўку, і пра сам рэйд у тыл немцаў, і пра трагічна-кранальнае яго завяршэнне. Лейтматывам твора можна назваць фразу аб тым, што «вайна бязлітасная да кожнага, але першым на фронце гіне баязлівец, — менавіта той, хто больш за ўсіх даражыць сваім жыццём».
Першапачаткова Быкаў напісаў аповесць на беларускай мове, а затым сам пераклаў яе на рускую.
Паводле аповесці ў 1975 годзе быў зняты аднайменны фільм. Сцэнарыстамі выступалі сам Васіль Уладзіміравіч Быкаў і Віктар Фёдаравіч Сакалоў. Рэжысёры: Віктар Фёдаравіч Сакалоў і Міхаіл Іванавіч Яршоў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Василий Владимирович Быков «Дожить до рассвета. Обелиск». Повести/ М., «Советский писатель», 1976, 224 с.
- Василь Быков «Собрание сочинений в четырёх томах. Том второй». М., «Молодая гвардия», 1985.