Дайлес
| Дайлес | |
|---|---|
| лат.: Dailes teātris[1] | |
| Заснаваны | 19 лістапада 1920[1] |
| Заснавальнік | Eduards Smiļģis[d] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Адрас | Brīvības iela 75[2] |
| Дырэктар | Juris Žagars[d] |
| Сайт | dailesteatris.lv (лат.) (англ.) |
Дайлес (лат.: Dailes teātris) — прафесійны латвійскі тэатр, заснаваны ў 1920 годзе ў Рызе. Пасля 1940 года (з перапынкам на гады вайны) да канца 1980-х гадоў тэатр называўся Мастацкім, у 1954 годзе тэатру было прысвоена імя Райніса, у 1966 годзе — званне акадэмічнага.
Гісторыя тэатра
[правіць | правіць зыходнік]Першай пастаўленай п’есай была трагедыя Райніса «Індуліс і Арыя» (латыш. Indulis un Ārija). Заснавальнік тэатра і да 1964 года галоўны рэжысёр — Эдуардс Смільгіс. Пачынаючы з 1929 года, у рэпертуары тэатра акрамя пастановак класічнай і сучаснай драматургіі з’явіліся таксама і музычныя спектаклі.
З 1964 года мастацкае кіраўніцтва тэатра перайшло да Петэрыса Петэрсана. У 1971 годзе тэатр узначаліў Арнольдс Лініньш. З 1987 года кіраўніцтва тэатра перайшло да Карліса Аўшкапа.
З 16 верасня 2002 года мастацкім кіраўніком тэатра Дайлес становіцца Міхаіл Груздоў, з мая 2010 года былы сцэнограф тэатра Марціньш Вілкарсіс. У 2011 галоўным рэжысёрам быў прызначаны Дж. Дж. Джылінджэр.
Зноскі
- ↑ а б Dailes teātris, Rīga — 2018. Праверана 21 верасня 2025.
- ↑ Latvijas Vēstnesis — Latvijas Vēstnesis, 1993. Праверана 18 лістапада 2017.
