Дакар (ралі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Ралі «Лісабон-Дакар 2006».

Ралі «Дакар» (доўгія гады было вядомае як Ралі «Парыж — Дакар») — штогадовы ралі-рэйд[en], заснаваны французам Цьеры Сабінам[fr]. Праводзіцца пачынаючы з Ралі «Дакар-1979» (старт першага рэйду быў дадзены ў снежні 1978 года, але сама гонка лічылася 1979 года). Да 2009 года ралі фінішавала або пачыналася ў сталіцы СенегалаДакары (за выключэннем 1992 і 2003 гадоў). З 2009 па 2019 гады ралі праходзіла ў Паўднёвай Амерыцы, а па некаторых спецучастках старога афрыканскага маршруту праводзіцца ралі-марафон «Africa Eco Race». З 2020 года маршрут ралі пракладзены ў Азіі, па тэрыторыі Саудаўскай Аравіі.[1]

Зноскі

  1. С.Баландов. «Париж — Дакар», За рулём, №7, 1981 (ліпень 1981). Праверана 11 кастрычніка 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]