Дакерамічны перыяд у Андах
Выгляд
Дакерамічны перыяд у Андах палеаліт, мезаліт і неаліт | |
---|---|
Геаграфічны рэгіён | Паўднёвая Амерыка |
Лакалізацыя | Паўднёвая Амерыка |
Датаванне | 15 тысячагоддзе да н.э. — 2 тысячагоддзе да н.э. |
Носьбіты | індзейцы |
Тып гаспадаркі | паляванне, збіральніцтва, земляробства |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дакерамічны перыяд у Андах (ісп.: Precerámico Andino) — ранні этап развіцця археалагічных культур у дакалумбавую эпоху захаду Паўднёвай Амерыкі на працягу прыкладна 15 тысячагоддзя да н.э. — 2 тысячагоддзя да н.э.
Традыцыя
[правіць | правіць зыходнік]Перыяд быў упершыню вылучаны амерыканскімі даследчыкамі Дж. Х. Роў і Э. Лэнінгам на аснове археалагічных знаходак на поўдні Перу. Пазней распаўсюджаны на ўвесь Андскі рэгіён. Ахоплівае вялікі прамежак часу ад з’яўлення першых людзей да развіцця земляробчых культур.
Класічная перыядызацыя
[правіць | правіць зыходнік]Класічная перыядызацыя болей адпавядае развіццю археалагічных культур Перу:
- Дакерамічны перыяд I (да 9500 г. да н.э.): з’яўленне чалавека і першых каменных прылад
- Дакерамічны перыяд II (9500 г. да н.э. — 8000 г. да н.э.): распаўсюджванне тэхналогіі ручных каменных секлаў
- Дакерамічны перыяд III (8000 г. да н.э. — 6000 г. да н.э.): узнікненне некалькіх прыбярэжных традыцый
- Дакерамічны перыяд IV (6000 г. да н.э. — 4200 г. да н.э.): кліматычныя змены падштурхоўваюць пераход ад палявання і збірання да ранняга земляробства
- Дакерамічны перыяд V (4200 г. да н.э. — 2500 г. да н.э.): стабілізацыя ўзбярэжжа, пацяпленне, вырошчванне гарбузоў, перцу, фасолі, бавоўніку
- Дакерамічны перыяд VI (2500 г. да н.э. — 1800 г. да н.э.): узнікненне манументальнай архітэктуры і шырокае распаўсюджванне ткацтва
Сучасная перыядызацыя
[правіць | правіць зыходнік]Сучасная перыядызацыя распрацавана на аснове знаходак у розных рэгіёнах Андаў і ў адпаведнасці з існуючымі перыядызацыямі іншых археалагічных культур Новага Свету:
- Каменны перыяд (да 8 тысячагоддзя да н. э.)
- Архаічны перыяд (8 тысячагоддзе да н. э. — 2 тысячагоддзе да н. э.)