Дакляровіч
Выгляд
Дакляровіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1746 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прафесія | танцор |
Дакляро́віч [1] (таксама Дыклер, імя невядома; 1746?, г. Слуцк, цяпер Мінская вобласць — ?)[1] — танцоўшчык.
З мяшчан. З 1756 года вучыўся ў мясцовай балетнай школе князя Г. Ф. Радзівіла (педагогі А. Пуціні і Л. М. Дзюпрэ) і танцаваў у яго прыдворным тэатры ў Слуцку, дэбютаваў у 1758 годзе ў «Балеце на тры пары», лібрэта і пастаноўка Пуціні, а таксама ў Белым, гастраліраваў у Нясвіжы. З 1760 года вядучы танцоўшчык балетнай трупы Нясвіжскага тэатра М. К. Радзівіла Рыбанькі.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 1998.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Барышаў Г. І. Дакляро́віч (таксама Дыклер) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 13. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. Габой — Карціна. — С. 259. — 702 с. — 9 500 экз.
- Дакляро́віч (Дыклер) // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 195. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.