Дактыль
Выгляд

| двухскладовыя | |
|---|---|
| ˘ ˘ | пірыхій |
| ˘ ¯ | ямб |
| ¯ ˘ | харэй, трахей |
| ¯ ¯ | спандэй |
| трохскладовыя | |
| ˘ ˘ ˘ | трыбрахій |
| ¯ ˘ ˘ | дактыль |
| ˘ ¯ ˘ | амфібрахій |
| ˘ ˘ ¯ | анапест |
| ˘ ¯ ¯ | бакхій |
| ¯ ¯ ˘ | антыбакхій |
| ¯ ˘ ¯ | амфімакр, крэтык |
| ¯ ¯ ¯ | молас |
| чатырохскладовыя | |
| ¯ ˘ ˘ ¯ | харыямб |
| ¯ ˘ ˘ ˘ | пеон |
Дактыль (ад стар.-грэч.: δάκτυλος — палец) — трохдольны памер антычнай метрыкі з аднаго доўга і двух наступных за ім кароткіх складоў. У сілаба-танічным вершаскладанні яму адпавядае стапа з аднаго націскнога склада і двух ненаціскных за ім.
Прыклады дактыля
[правіць | правіць зыходнік]Трохстопны:
Колькі па| свеце сха|дзілі,
Перата|пталі бя|ды...
(Яўгенія Янішчыц)
Чатырохстопны:
Цвёрда тры|маўся ю|нак на да|просе,
Тоячы| словы і| думкі сва|е...
(Аркадзь Куляшоў)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рагойша В.П. Паэтычны слоўнік. Мінск, "Беларуская навука", 2004. ISBN 985-08-0598-6.