Даламіт (прадпрыемства)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

ААТ «Даламіт» — прадпрыемства створана ў 1931 г. у гарадскім пасёлку Руба Віцебскага раёна (з 1999 г. — у межах Віцебска) як вапнавы завод. У Вялікую Айчынную вайну разбураны, у 1949 г. адноўлены. Пасля пуску у 1967 г. 1-й чаргі завода даламітавай мукі — камбінат вапнавых матэрыялаў. У 1971 г. пушчана 2-я чарга гэтага завода, у 1974 г. пабудаваны завод «Гралева-1», у 1978 г. — «Гралева-2». З 1978 г. — вытворчае аб’яднанне «Даламіт», з 1995 г. сучасная назва. Працуе на мясцовай сыравіне — даламітах радовішча Гралева.

Асноўная прадукцыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Даламітавае ўгнаенне для вапнавання кіслых глебаў
  • Мінеральны парашок для асфальтабетонных сумесей
  • Напаўняльнік для покрыўнага слоя рубероіду
  • Здробнены даламіт для будаўнічых работ і інш.

Генеральныя дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Віцебскае акцыянернае таварыства «Даламіт» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 213. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Віцебскае акцыянернае таварыства «Даламіт» // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 454.