Перайсці да зместу

Дальва (мемарыяльны комплекс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мемарыяльны комплекс
Дальва
54°32,21′ пн. ш. 27°57,2′ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Мінская вобласць
Скульптар Уладзімір Васільевіч Церабун
Будаўніцтва 15 ліпеня 1973
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мемарыяльны комплекс «Дальва» — мемарыяльны комплекс на месцы вёскі Дальва ў Лагойскім раёне Мінскай вобл. (Беларусь), дзе 19 чэрвеня 1944 года нямецкія акупанты спалілі 44 жыхара. З іх цудам выжыў 13-гадовы Коля Гірыловіч, які, стаўшы дарослым, і арганізаваў будаўніцтва мемарыяльнага комплексу. Комплекс адкрыты 15 ліпеня 1973 г. у 77 км ад шашы Мінск-Віцебск ці 15 км ад г.п. Плешчаніцы.

Падчас наступлення Савецкай арміі немцы, каб забяспечыць бяспеку сваіх тылоў ад дзеянняў партызан, пачалі карную аперацыю пад назвай «Баклан». У гэтай аперацыі акрамя войскаў СС і ваеннай паліцыі прымалі ўдзел таксама авіяцыя і вайсковыя дывізій.

Падчас правядзення аперацыі 19 чэрвеня 1944 года фашысты сагналі 44 жыхара Дальвы ў дом Васіля Кухаранкі на ўскраіне вёскі і спалілі зажыва. Загінула 29 дзяцей, 13 жанчын і двое мужчын. Самы стары быў Купрыян Гірыловіч (80 год). Самы малады — Косця Кухарэнка — каля двух гадкоў.

У 1955 на месцы брацкай магілы жыхароў былой вёскі пастаўлены помнік. У 1963 яго замянілі на абеліск з пяціканцовай зоркай. А ў 1972 у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце абвясцілі конкурс на лепшы праект помніка вёсцы Дальвы. Пераможцам стаў трэцякурснік аддзялення скульптуры мастацкага факультэта, выхаванец народнага мастака Беларусі скульптара А. А. Бембеля — Уладзімір Церабун. Праект стаў яго дыпломнай работай.

Мемарыял «Дальвы» будаваўся на грамадскіх пачатках, на сродкі, сабраныя ад канцэртнай дзейнасці творчых калектываў Белтэлерадыёкампаніі, ваенных і ахвяраванняў грамадскіх арганізацый. Ініцыятарам гэтай працы быў адзіны, які выжыў, сведка трагедыі вёскі Дальвы Мікалай Пятровіч Гірыловіч, які ўсё жыццё прысвяціў захаванню памяці аб аднавяскоўцах.

Адкрыты 15 ліпеня 1973 комплекс мае планіроўку былой вёскі Дальвы. Кампазіцыя мемарыяла складаецца з асобных элементаў, свабодна размешчаных у прасторы, і займае плошчу 5 га.

У 2009 годзе на тэрыторыі мемарыяла створана новая экспазіцыя «Дальва: гераізм, трагедыя, міласэрнасць», дзе сабраны архіўныя фатаграфіі і дакументы, якія распавядаюць пра гісторыю вёскі пачынаючы з канца XVII стагоддзя.

Мемарыяльны комплекс «Дальва» ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Зноскі