Дальмен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дальмен у Ірландыі

Дальмены (ад брэт.: taol maen[1] - каменны стол) — старажытныя мегалітычныя (гэта значыць складзеныя з вялікіх камянёў або каменных пліт) збудаванні пэўнай формы. Аб'ект даследавання археолагаў, а таксама глыбокай пашаны і паломніцтва сучасных аматараў эзатэрыкі. У першых археалагічных працах тэрмін выкарыстоўваўся як зборная назва для мегалітычных камерных магільняў. У англійскай мове з'яўляецца састарэлым, але шырока выкарыстоўваецца ва французскай і беларускай мовах. У англійскай археалагічнай літаратуры тэрмін ужываецца для магільняў, першапачатковая канструкцыя якіх не паддаецца вызначэнню, або нестандартных тыпаў, якія не ўваходзяць у катэгорыю галерэйных або калідорных магільняў. Дальмены размешчаны большай часткай у Паўночнай Афрыцы ў Рокніі, Заходняй, Паўночнай і Паўднёвай Еўропе. У Расіі, на Каўказе маецца вялікая колькасць добра захаваных дальменаў.

Найбольшая колькасць дальменаў выяўлена ў Карэі; да пачатку вайны 19501953 гг. іх налічвалася каля 80 000, да цяперашняга часу захавалася не менш 30 000. Вядомы дальмен і ў Беларусі, у в. Горка Дзятлаўскага раёна. У адрозненні ад заходнеўрапейскіх дальменаў, каля яго дагэтуль праводзяцца каляндарныя і лекавыя рытуалы, сакральны комплекс уключае гару з могілкамі, капліцу, святую крыніцу.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Фотаздымкі дальмена ў в. Горка https://radzima.org/be/object/2322.html

Апісанне саркальнага комплекса у в. Горка, легенды і рытуалаў. Канаплянікаў Дз. Сiстэма традыцыйнага светапогляду беларусаў канца XX — пачатку ХХІ ст. https://www.academia.edu/5302664/Сiстэма_традыцыйнага_светапогляду_беларусаў_канца_XX_пачатку_ХХІ_ст._Text_of_Thesis_in_Belarusian._Abstract_in_English_The_system_of_traditional_world-view_of_Belarusians_in_end_of_XX_-_beginning_of_XXI_century.

Зноскі

  1. У адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.22.

Шаблон:Мегаліты Еўропы