Даля Грыбаўскайце

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Даля Грыбаўскайтэ)
Перайсці да: рух, знайсці
Даля Грыбаўскайце
Dalia Grybauskaitė
Dalia Grybauskaite 2014 by Augustas Didzgalvis.jpg
сцяг
9-я Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі
з 12 ліпеня 2009
Папярэднік: Валдас Адамкус
сцяг
Міністр фінансаў Літвы
12 ліпеня 2001 — 1 мая 2004
Прэм'ер-міністр: Альгірдас Бразаўскас
Папярэднік: Ёнас Лёнгінас
Пераемнік: Альгірдас Буткявічус
сцяг
2-я Еўрапейскі камісар па пытаннях адукацыі і культуры
1 мая — 11 лістапада 2004
Папярэднік: Вівіян Рэдынг
Пераемнік: Ян Фігель
сцяг
9-я Еўрапейскі камісар па фінансавым праграмаванні і бюджэту
22 лістапада 2004 — 1 ліпеня 2009
Папярэднік: Маркас Кіпрыяну
Пераемнік: Альгірдас Шэмета
 
Партыя: КПСС (1983—1989 гг.)
Адукацыя: Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава
Прафесія: Шаблон:Эканаміст
Веравызнанне: Каталіцкая царква
Нараджэнне: 1 сакавіка 1956(1956-03-01) (60 гадоў)
Вільнюс, Літоўская ССР, СССР
Бацька: Q17278674?
Маці: Q12677896?
Муж: няма
Дзеці: няма
 
Аўтограф: Dalia Grybauskaitė.Signature.svg
 
Узнагароды:
Найвышэйшая ступень ордэна Вітаўта Вялікага з залатым ланцугом
Камандор Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Вялікі афіцэр ордэна Святога Карла
Кавалер ордэна Крыжа зямлі Марыі на у
Крыж Прызнання

Даля Грыбаўскайце (літ.: Dalia Grybauskaitė; 1 сакавіка 1956, Вільнюс, Літоўская ССР, СССР) — літоўскі палітык, эканаміст па адукацыі. міністр фінансаў Літвы ў 20012004 гадах, камісар камітэту па бюджэту і фінансаваму праграмаванню Еўрапейскага Саюза ў 2004—2009 гадах. Перамагла на выбарах прэзідэнта Літвы 17 мая 2009 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1983 годзе Даля Грыбаўскайце скончыла эканамічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта, а ў 1988 годзе атрымала ступень кандыдата эканамічных навук у Акадэміі Грамадскіх навук у Маскве. У 1991 годзе Грыбаўскайце скончыла курс у рамках спецыяльнай праграмы для кіраўнічых кадраў «School of Foreign Service» Джорджтаўнскага ўніверсітэта ў Вашынгтоне.

У 19901991 гадах кіравала навуковым аддзелам Эканамічнага Інстытуту, а ў 1991 годзе праграмным дырэктарам ва Урадзе Літоўскай Рэспублікі. З 1991 да 1993 года выконвала функцыі кіраўніка еўрапейскага дэпартамента Міністэрства міжнародных эканамічных сувязей. З 1993 года была дырэктарам эканамічнага дэпартамента ў Міністэрстве замежных спраў, адначасова кіравала Камітэтам Атрымання Дапамогі РНАRЕ і G-24, а таксама займалася стварэннем дагаворы аб вольным гандлі з Еўрапейскім Саюзам.

У 19941995 была надзвычайным паслом і паўнамочным міністрам падчас прадстаўніцтва Літвы ў Еўрапейскім Саюзе і прадстаўніком Каардынатара Дзяржаўнай Дапамогі ў Бруселі. З 1996 года Грыбаўскайце выконвала абавязкі паўнамочнага пасла ў пасольстве Літвы ў ЗША. У 19992000 займала пасаду віцэ-міністра фінансаў і займалася перамовамі Літвы з Міжнародным Валютным Фондам і Сусветным Банкам. У 20002001 — віцэ-міністр замежных спраў і намеснік кіраўніка літоўскай дэлегацыі якая вяла перамовы аб уваходзе Літвы ў Еўрасаюз.

У пачатку ліпеня 2001 года Грыбаўскайце заняла пасаду міністра фінансаў у толькі што ўтвораным урадзе Альгірдаса Бразаўскаса. 1 мая 2004 года, у дзень уваходу Літвы ў Еўрапейскі Саюз, яна была запрошана ў склад Еўрапейскай камісіі як камісар, адказваючы за адукацыю і культуру (разам з Вівіян Рэдзінг). Ва ўтворанай 22 лістапада 2004 года камісіі пад кіраўніцтвам Жазэ Барозу, яна адказвала за праграмаванне фінансаў і бюджэт.

У 2009 годзе Грыбаўскайце прыняла ўдзел у выбарах прэзідэнта Літвы. 26 лютага яна афіцыйна абвясціла аб удзеле ў выбарах як незалежны кандыдат. Яе кандыдатуру падтрымалі дзве ўрадавыя кааліцыі: Саюз Бацькаўшчыны і Ліберальны Рух.

Па выніках галасавання, якое адбылося 17 мая 2009 года, Даля Грыбаўскайце атрымала 69,09% галасоў.[1]

20 кастрычніка 2010 года знаходзілася з працоўным візітам у Мінску.

Даля Грыбаўскайце, акрамя літоўскае, валодае англійскай, польскай, рускай і французскай мовамі.

Зноскі

  1. Voting Results — Balsavimo rezultatai (англ.)  (літ.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]