Даля Грыбаўскайце
Даля Грыбаўскайце Dalia Grybauskaitė | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
12 ліпеня 2009 — 12 ліпеня 2019 | |||
Папярэднік: | Валдас Адамкус | ||
Пераемнік: | Гітанас Наўседа | ||
| |||
12 ліпеня 2001 — 1 мая 2004 | |||
Прэм’ер-міністр: | Альгірдас Бразаўскас | ||
Папярэднік: | Ёнас Лёнгінас | ||
Пераемнік: | Альгірдас Буткявічус | ||
| |||
1 мая — 11 лістапада 2004 | |||
Папярэднік: | Вівіян Рэдынг | ||
Пераемнік: | Ян Фігель | ||
| |||
22 лістапада 2004 — 1 ліпеня 2009 | |||
Папярэднік: | Маркас Кіпрыяну | ||
Пераемнік: | Альгірдас Шэмета | ||
Партыя: | КПСС (1983—1989 гг.) | ||
Адукацыя: | Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава | ||
Навуковая ступень: | кандыдат эканамічных навук (1988) | ||
Прафесія: | Шаблон:Эканаміст | ||
Дзейнасць: | палітык, дыпламат, эканаміст, выкладчык універсітэта | ||
Веравызнанне: | каталіцтва | ||
Нараджэнне: | 1 сакавіка 1956 (63 гады) Вільнюс, Літоўская ССР, СССР | ||
Бацька: | Polikarpas Grybauskas[d] | ||
Маці: | Vitalija Korsakaitė[d] | ||
Муж: | няма | ||
Дзеці: | няма | ||
Аўтограф: | ![]() | ||
Узнагароды: | |||
Даля Грыбаўскайце (літ.: Dalia Grybauskaitė; 1 сакавіка 1956, Вільнюс, Літоўская ССР, СССР) — літоўскі палітык, эканаміст па адукацыі. міністр фінансаў Літвы ў 2001—2004 гадах, камісар камітэту па бюджэту і фінансаваму праграмаванню Еўрапейскага Саюза ў 2004—2009 гадах. Перамагла на выбарах прэзідэнта Літвы 17 мая 2009 года.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1983 годзе Даля Грыбаўскайце скончыла эканамічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта, а ў 1988 годзе атрымала ступень кандыдата эканамічных навук у Акадэміі Грамадскіх навук у Маскве. У 1991 годзе Грыбаўскайце скончыла курс у рамках спецыяльнай праграмы для кіраўнічых кадраў «School of Foreign Service» Джорджтаўнскага ўніверсітэта ў Вашынгтоне.
У 1990—1991 гадах кіравала навуковым аддзелам Эканамічнага Інстытуту, а ў 1991 годзе праграмным дырэктарам ва Урадзе Літоўскай Рэспублікі. З 1991 да 1993 года выконвала функцыі кіраўніка еўрапейскага дэпартамента Міністэрства міжнародных эканамічных сувязей. З 1993 года была дырэктарам эканамічнага дэпартамента ў Міністэрстве замежных спраў, адначасова кіравала Камітэтам Атрымання Дапамогі РНАRЕ і G-24, а таксама займалася стварэннем дагаворы аб вольным гандлі з Еўрапейскім Саюзам.
У 1994—1995 была надзвычайным паслом і паўнамочным міністрам падчас прадстаўніцтва Літвы ў Еўрапейскім Саюзе і прадстаўніком Каардынатара Дзяржаўнай Дапамогі ў Бруселі. З 1996 года Грыбаўскайце выконвала абавязкі паўнамочнага пасла ў пасольстве Літвы ў ЗША. У 1999—2000 займала пасаду віцэ-міністра фінансаў і займалася перамовамі Літвы з Міжнародным Валютным Фондам і Сусветным Банкам. У 2000—2001 — віцэ-міністр замежных спраў і намеснік кіраўніка літоўскай дэлегацыі якая вяла перамовы аб уваходзе Літвы ў Еўрасаюз.
У пачатку ліпеня 2001 года Грыбаўскайце заняла пасаду міністра фінансаў у толькі што ўтвораным урадзе Альгірдаса Бразаўскаса. 1 мая 2004 года, у дзень уваходу Літвы ў Еўрапейскі Саюз, яна была запрошана ў склад Еўрапейскай камісіі як камісар, адказваючы за адукацыю і культуру (разам з Вівіян Рэдзінг). Ва ўтворанай 22 лістапада 2004 года камісіі пад кіраўніцтвам Жазэ Барозу, яна адказвала за праграмаванне фінансаў і бюджэт.
У 2009 годзе Грыбаўскайце прыняла ўдзел у выбарах прэзідэнта Літвы. 26 лютага яна афіцыйна абвясціла аб удзеле ў выбарах як незалежны кандыдат. Яе кандыдатуру падтрымалі дзве ўрадавыя кааліцыі: Саюз Бацькаўшчыны і Ліберальны Рух.
Па выніках галасавання, якое адбылося 17 мая 2009 года, Даля Грыбаўскайце атрымала 69,09 % галасоў.[1]
20 кастрычніка 2010 года знаходзілася з працоўным візітам у Мінску.
Даля Грыбаўскайце, акрамя літоўскае, валодае англійскай, польскай, рускай і французскай мовамі.
Зноскі
- ↑ Voting Results — Balsavimo rezultatai (англ.) (літ.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
|
|
|
- Кандыдаты эканамічных навук
- Постаці навукі
- Эканамісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся 1 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Кавалеры ордэна Вітаўтаса Вялікага з залатым ланцугом
- Камандоры ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
- Вялікія афіцэры ордэна Святога Карла
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі на ланцугу
- Кавалеры Крыжа Прызнання
- Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
- Еўрапейскія камісары
- Выпускнікі эканамічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Прэзідэнты Літвы
- Жанчыны-прэзідэнты
- Жанчыны-кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў
- Міністры фінансаў Літвы
- Члены КПСС
- Постаці палітыкі XXI стагоддзя
- Намеснікі міністра замежных спраў Літвы
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага
- Кіраўнікі Еўропы XXI стагоддзя