Далёкаўсходні фронт
Далёкаўсходні фронт | |
---|---|
Гады існавання |
28 чэрвеня 1938 — 4 верасня 1938 1 ліпеня 1940 — 5 жніўня 1945 |
Краіна | СССР |
Падпарадкаванне | камандуючаму войскамі фронту |
Уваходзіць у | Узброеныя Сілы СССР |
Тып | фронт |
Складаецца з | упраўленне, аб'яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы |
Колькасць | аб'яднанне |
Удзел у | Вялікая Айчынная вайна |
Знакі адрознення | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Васіль Канстанцінавіч Блюхер |
Далёкаўсхо́дні фронт (ДУФ) — аператыўна-стратэгічнае аб'яднанне савецкіх войскаў на Далёкім Усходзе. Да 1941 года колькасць фронту дасягала 500 тыс. чалавек[1], а ў 1945 годзе — 1.7 млн., на ўзбраенні якіх налічвалася звыш 5 тыс. танкаў і 5 тыс. самалётаў. Пад канец вайны фронт складаўся з 15 армій і Ціхаакіянскага флоту[2]. Камандаванне фронтам ажыццяўляў маршал.
Першае фарміраванне
[правіць | правіць зыходнік]Створаны па загадзе НКА СССР ад 28 чэрвеня 1938 года (у адпаведнасці з пастановай Галоўнага ваенна савета РСЧА ад 8 чэрвеня 1938) на базе Асобай Чырвонасцяжнай Далёкаўсходняй арміі (АЧДУА) і называўся Чырванасцяжным Далёкаўсходнім фронтам. У склад фронту ўвайшлі 1-я і 2-я арміі, а таксама Хабараўская група войскаў.
Войскі фронту прымалі ўдзел у канфлікт каля возера Хасан ў ліпені — жніўні 1938 года.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандуючыя:
- Маршал Савецкага Саюза В. К. Блюхер (1 ліпеня 1938 — 4 верасня 1938)
-
В. К. Блюхер
Член Ваеннага Савета:
- дывізіённы камісар П. І. Мазепаў (ліпень — жнівень 1938)
Начальнік штаба:
- камкор Р. М. Штэрн (ліпень — жнівень 1938)
Другое фарміраванне
[правіць | правіць зыходнік]Упраўленне фронту было зноў створана 1 ліпеня 1940 года на базе ўпраўлення франтавой (Чыцінскай) групы войскаў з падначаленнем яму 1-й і 2-й Асобных Чырвонасцяжных армій, 15-й арміі, а таксама Паўночнай армейскай групы[3]. У аператыўным падпарадкаванні знаходзіліся Ціхаакіянскі флот і Чырванасцяжная Амурская флатылія. Штаб фронту — Хабараўск.
У чэрвені 1941 года ў склад фронту былі таксама ўключаны зноў сфарміраваныя 25-я і 35-я арміі. У жніўні 1942 года на аснове ВПС агульнавайсковых армій былі сфарміраваны 9-я і 10-я паветраныя арміі. У ліпені 1943 года ў складзе фронту на базе Асобага стралковага корпуса (Сахалін) была сфарміравана 16-я армія.
19 сакавіка 1945 года Дырэктывай Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання частка войскаў фронту (1-я Чырвонасцяжная, 25-я і 35-я арміі, 9-я паветраная армія, 10-ы механізіраваны корпус) былі вылучаныя ў Прыморскую групу войскаў (з жніўня 1945 года — 1-ы Далёкаўсходні фронт).
5 жніўня 1945 года перайменаваны ў 2-гі Далёкаўсходні фронт.
Камандуючыя:
- генерал-палкоўнік Р. М. Штэрн (чэрвень 1940 — студзень 1941)
- генерал-палкоўнік, з 22.02.1941 генерал арміі І. Р. Апанасенка (студзень 1941 — красавік 1943[4])
- генерал-палкоўнік, з 26.10.1944 генерал арміі М. А. Пуркаеў (красавік 1943 — жнівень 1945)
Члены Ваеннага Савета:
- армейскі камісар 2-га рангу М. І. Бірукоў (чэрвень 1940 — люты 1941 г.)[5]
- карпусны камісар А. С. Жалтоў (люты — жнівень 1941)
- дывізіённы камісар, з 09.12.1941 карпусны камісар, з 06.12.1942 генерал-маёр, з 19.01.1944 генерал-лейтэнант Ф. П. Якаўлеў (жнівень 1941 — май 1945)
- генерал-лейтэнант Дз. С. Лявонаў (май — жнівень 1945)
Начальнікі штаба:
- генерал-маёр М. А. Кузняцоў (чэрвень 1940 — студзень 1941)
- генерал-лейтэнант, з 12.10.1941 генерал-палкоўнік І. В. Смародзінаў (студзень 1941 — жнівень 1943)
- генерал-маёр, з 13.09.1944 генерал-лейтэнант Ф. І. Шаўчэнка (жнівень 1943 — жнівень 1945)
Зноскі
- ↑ Дальний Восток: тыл, ставший фронтом
- ↑ Дальневосточный блицкриг Красной армии
- ↑ Приказ Народного Комиссара Обороны от 21 июня 1940 года № 0029.
- ↑ Российская газета
- ↑ Командный и начальствующий состав Красной Армии в 1940-1941 гг.: Структура и кадры центрального аппарата НКО СССР, военных округов и общевойсковых армий. Документы и материалы. — М.; СПб.: Летний сад, 2005. — С. 92. — 272 с. — ISBN 5-94381-137-0.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Приказ Народного комиссара обороны Союза ССР № 0040, от 4 сентября 1938 года.
- Военная энциклопедия: В 8 тт. / Пред. гл. ред. комиссии Грачёв П. С. — М.: Воениздат, 1995. — Т. 3: «Д» - Квартирьер. — С. 9. — 543 с. — ISBN 5-203-00748-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дальний Восток в войне . Сервер Правительства Хабаровского края. Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2012. Праверана 12 кастрычніка 2012.
- Люлечник В. Что Сталин скрыл от Рузвельта // Русская Америка. — 2005. — № 340. Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2008.