Даліна збаноў
Славутасць | |
Даліна збаноў | |
---|---|
19°25′52″ пн. ш. 103°09′09″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даліна збаноў — група пляцовак з гісторыка-археалагічнымі мегалітычнымі помнікамі ў Лаосе, у правінцыі Сіангкхуанг. У Даліне збаноў знаходзяцца тысячы вялікіх каменных гаршкоў, раскіданых па горных далінах і плато. ЮНЕСКА не спяшаеца ўключыць аб’ект ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны праз вялікую колькасць нездэтанаваўшых амерыканскіх авіяснарадаў ў зямлі Даліны. Па гэтай жа прычыне значная частка тэрыторыі даліны застаецца недаступнай для турыстаў.
Даліна знаходзіцца ў высокай паўночнай частцы гор Чыангшон (Анамскіх гор). Збаны ў асноўным размешчаны ў межах кластараў у колькасці ад аднаго да некалькіх соцень. Усяго на тэрыторыі даліны знаходзіцца больш за 60 пляцовак са збанамі. На думку археолагаў, «экстрэмальны посуд» быў створаны 2500—1500 гадоў таму старажытны народам, іншыя праявы культуры якога засталіся цалкам невядомымі. Паводле найбольш распаўсюджаных меркаванняў археолагаў, збаны выкарыстоўваліся ці то ў якасці пахавальных урнаў, ці то для збору дажджавой вады, ці для захоўвання прадуктаў харчавання. Першай версіі прытрымлівалася французскі археолаг Мадлен Калані, што працавала тут ў 1930-х. Пазней слушнасць яе думак пацведзілі японскія і лаоскія археолагі.
Лаоскія легенды гавораць, што ў гэтай даліне жылі калісьці волаты. Паданні больш гістарычнага характару сцвярджаюць, што кароль Кхунг Чынг, здабыўшы перамогу над ворагамі, загадаў вырабіць збаны для прыгатавання вялікай колькасці рысавага віна лао лао.