Даліна ценяў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Даліна ценяўM:
нарв.: Skyggenes dal
Нямецкая гравюра XVI ст., на якой выяўлены пярэварацень. Дэманструецца ў фільме.
Нямецкая гравюра XVI ст., на якой выяўлены пярэварацень. Дэманструецца ў фільме.
Жанр драматычны фільм
Кампазітар
Краіна
Мова нарвежская мова
Год 8 верасня 2017
IMDb tt6796742

«Даліна ценяў» (нарв.: Skyggenes dal) — нарвежская містычная драма 2017 года, пастаўленая Ёнасам Матсавам Гюльбрандсэнам[1].

Прэм’ера карціны адбылася 8 верасня 2017 года ў межах Міжнароднага кінафестывалю ў Таронта[2].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Шасцігадовы Аслак жыве са сваёй маці ў маленькай вёсцы, размешчанай паміж морам і гарамі Нарвегіі. Аднойчы каля вёскі знаходзяць разадраных авечак. Дарослая частка насельніцтва лічыць, што гэта ваўкі, але Аслак упэўнены, што ў лесе жыве пярэварацень. І пасля таго, як сабака Аслака знікае без следу, ён, не доўга думаючы, сыходзіць у лес.

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]

   Адам Экелі   –   Аслак
   Катрыне Фагерланд[no]   –   Астрыд
   Ён Олаф Нільсен[no]   –   Незнаёмец
   Ленард Саламан   –   Ласэ
   Ёрген Лангхеле[no]   –   Паліцэйскі
   Ёне Хоўп Ларсен   –   Бацька Ласэ

Саўндтрэк[правіць | правіць зыходнік]

Музычнае суправаджэнне да фільма «Даліна ценяў» напісаў польскі кампазітар Збігнеў Прайснер. Саўндтрэк быў намініраваны на Прыз глядацкіх сімпатый «Сусветнай прэміі саўндтрэкаў».

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Skyggenes dal (2017) — IMDb (англ.) . Internet Movie Database. Праверана 11 кастрычніка 2019.
  2. Skyggenes dal (2017) — Release Info (англ.) . Internet Movie Database. Праверана 11 кастрычніка 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]