Даманавіцкі сельсавет (Калінкавіцкі раён)
Даманавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Калінкавіцкі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Даманавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 1 231 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Дама́навіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Даманавічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне, з 12 лютага 1935 года ў Даманавіцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Калінкавіцкага раёна.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1231 чалавек[1], з іх 92,7 % — беларусы, 4,8 % — рускія[2].
Зноскі
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.