Дамара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дамара
(Damaqua)
Агульная колькасць 140 000 (2014 г.)
Рэгіёны пражывання  Намібія 
Мова нама
Рэлігія хрысціянства, монатэізм
Блізкія этнічныя групы нама, орлам

Дама́ра (саманава: Damaqua) — народ у Намібіі. Размаўляе на кайсанскай мове, аднак мае адрознае ад кайсанскіх народаў паходжанне. У 2014 г. налічвалася каля 140 000 дамара.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне дамара пакуль мала даследавана. Яны размаўляюць на той жа мове, што і нама, аднак знешне выглядаюць як банту і адасабляюць сябе ад кайсанскіх народаў. Згодна меркаванням антраполагаў, дамара могуць быць нашчадкамі першых банту, якія мігрыравалі ў Паўднёвую Афрыку, або прадстаўнікоў больш ранняй міграцыі іншых моўных груп з Цэнтральнай Афрыкі.

Згодна паданням саміх дамара, іх продкі з канца XIV ст. мелі агульнага вярхоўнага правадыра і насялялі рэгіён ракі Куненэ. Аднак у XVII ст. дамара пацярпелі паражэнне ад ворагаў і былі вымушаны разысціся ў розныя раёны сучаснай цэнтральнай Намібіі.

З канца XVIII ст. дамара знаходзіліся ў саюзніцкіх адносінах з нама, ад якіх перанялі мову і лад жыцця жывёлагадоўцаў.

Асаблівасці культуры[правіць | правіць зыходнік]

Да з'яўлення ў Намібіі белых перасяленцаў дамара вялі качавы лад жыцця, займаліся паляваннем і збіральніцтвам, у меншай ступені — жывёлагадоўляй. У нашы дні жывёлагадоўля з'яўляецца найбольш важным заняткам сельскіх жыхароў. Дамара трымаюць буйныя статкі авечак і кароў. Земляробства адыгрывае дапаможную ролю. Многія дамара жывуць у гарадах, працуюць у адміністрацыі і на прадпрыемствах. Традыцыйныя рамёствы — здабыча медзі, выраб керамікі.

Традыцыйна дамара падзяляюцца на 11 рэгіянальных супольнасцяў хаоці. Яны ўзніклі ў выніку раз'яднання XVII ст. Хаоці складаюцца з вялікіх пашыраных сем'яў. Дамара не фарміруюць асобныя паселішчы, але нават у гарадах імкнуцца жыць асобна ад прадстаўнікоў іншых этнічных груп. Фармальна ўсе хаоці падпарадкоўваюцца адзінаму вярхоўнаму правадыру, які таксама ўзначальвае палітычную партыю Аб'яднаны Дэмакратычны Фронт, што абараняе інтарэсы дамара.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйныя рэлігійныя вераванні заснаваны на шанаванні вярхоўнага бажаства Кгамаб, што жыве на небе, распараджаецца вадой і жыццём людзей. Пасля смерці душы накіроўваюцца да Кгамаб. Рытуалы шанавання ўключаюць сумесныя зборы ля вогнішча, распіванне святых напояў.

З канца XIX ст. многія вернікі-дамара спавядаюць пратэстантызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]