Дамба (мультфільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ДамбаM:
англ.: Dumbo
Жанр бадзі-муві[d], музычны фільм[d], традыцыйны мультфільм[d], экранізацыя літаратурнага твору[d], фэнтэзійны фільм, сямейны фільм, мюзікл і меладрама
Рэжысёры
Прадзюсары
На аснове Dumbo, the Flying Elephant[d][3]
Аўтары сцэнарыя
Кампазітары
Краіна
Дыстрыбутар RKO Pictures[d][1][2][…]
Працягласць 64 хв.[1][2]
Бюджэт 950 000 $[5]
Зборы 1 600 000 $
IMDb ID 0033563
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Дамба» (англ.: Dumbo) — амерыканскі анімацыйны фільм 1941 года вытворчасці кампаніі «Walt Disney Productions», выпушчаны 23 кастрычніка 1941 года кінакампаніяй «RKO Radio Pictures». Гук быў запісаны з выкарыстаннем сістэмы RCA. Адзін голас быў сінтэзаваны пры дапамозе сістэмы «Sonovox», аднак таксама быў запісаны сістэмай RCA.

«Дамба», чацвёрты поўнаметражны анімацыйны фільм студыі «The Walt Disney Studios», заснаваны на сюжэтнай лініі кнігі, якую напісала Хелен Эберсан і праілюстраваў Гаральд Перл. Галоўны герой Джамба Малодшы, паў-антрапаморфны сланяня, якога зневажальна празвалі Дамба (ад англ.: dumb — дурны). Яго высмейвалі за вялікія вушы, але высветлілася, што ён можа лятаць, выкарыстоўваючы свае вушы як крылы. На працягу большай часткі фільма яго адзіны сапраўдны сябар удалечыні ад маці — мышаня Цімаці. Гэтая дружба парадыруе стэрэатыпную варожасць мышэй і сланоў.

«Дамба» быў створаны для таго, каб акупіць фінансавыя страты, выкліканыя выпускам мультфільма «Фантазія». У мультфільме «Walt Disney Animation Studios» наўмысна пераследвала прастату і эканамічнасць, і дадзены анімацыйны фільм працягласцю ў 64 хвіліны з’яўляецца адной з самых кароткіх поўнаметражных карцін кампаніі «Walt Disney».

Зноскі