Дамброўка (Брэсцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дамброўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
3 чалавекі (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225008
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212805021
Дамброўка на карце Беларусі ±
Дамброўка (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Дамброўка (Брэсцкі раён)
Дамброўка (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Дамброўка (Брэсцкі раён)

Дамбро́ўка[1] (трансліт.: Dambroŭka, руск.: Домбровка) — хутар у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчаны за 56 км на поўдзень ад Брэста, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — г.п. Дамачава).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVIII стагоддзя як маёнтак у Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага.

У XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Маёнтак, у склад якога ўваходзілі 6 фальваркаў і каля 20 навакольных вёсак, належаў графу Сіверу. Паводле рэвізіі 1833 года 2029 сялянскіх душ. Пасля смерці графа мантак перайшоў да яго дачкі. Паводле інвентару 1846 года ў ім налічвалася 2063 сялянскія душы і 4235 дзесяцін зямлі, якія належалі графіне Сівер і пані Бахмецевай. Працавалі млын, цагельны і вінакурны заводы, палатняная фабрыка. У 1870 годзе вёска адносілася да Цюхініцкай сельскай грамады.

У 1905 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. Да 8 верасня 1959 года ў складзе Ліпінкаўскага сельсавета[2].

7 лютага 1972 года з уліковых дадзеных выключана вёска Дамброўка, жыхары якой перасяліліся ў вёску Ліпінкі[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 51 жыхар (1905)
  • 13 двароў, 83 жыхары (1921)
  • 2 гаспадаркі, 3 жыхары (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]