Даменіка Феці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Даменіка Феці
Фатаграфія
Дата нараджэння:

1589[1][2][3][4][5][6][7][8]

Месца нараджэння:

Рым, Папская вобласць[9]

Дата смерці:

16 красавіка 1623(1623-04-16)[9][10][11]

Месца смерці:

Венецыя, Венецыянская рэспубліка[9]

Грамадзянства:

Flag of the Papal States (pre 1808).svg Папская вобласць

Род дзейнасці:

мастак

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Даменіка Фе́ці (Domenico Fetti; каля 1588, Рым16 красавіка 1623) — італьянскі жывапісец.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Рыме ў Л. Чыголі. Зазнаў уплыў Караваджа, А. Эльсхаймера, майстроў венецыянскай школы XVI ст. 3 1613 прыдворны мастак герцага Фердынанда Ганзага ў Мантуі, з 1622 працаваў у Венецыі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Геро і Леандр

Творчасці ўласцівы тонкія па каларыстычным вырашэнні карціны, у якіх сюжэты міфалогіі («Геро і Леандр»), Старога і Новага Запавету трактуюцца як бытавыя сцэны, змешчаныя ў пейзажы або інтэр'еры, эмацыянальна сугучныя перажыванням персанажаў: «Вылячэнне Тавіта», «Прытчы», «Уцёкі ў Егіпет».

Творы вылучаюцца прастатой і яснасцю кампазіцыі, свабоднай манерай пісьма.

Зноскі

  1. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118683500 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Domenico Fetti
  4. Swartz A. Domenico Feti — 2005.
  5. Domenico Feti — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3
  6. Domenico Fetti // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Domenico Fetti // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. Domenico Fetti // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  9. 9,0 9,1 9,2 Italian Baroque Painting (1962) Лондан: Phaidon Press, 1962. — С. 120.
  10. Domenico Feti // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  11. Domenico Fetti // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Феці // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.