Перайсці да зместу

Дамінанта (музыка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Даміна́нта (ад лац.: dominans — «пануючы») — у музыцы назва гуку пятай ступені ладу. У гармоніі — адна з танальных функцый у мажоры і міноры, якая валодае інтэнсіўным імкненнем да тонікі[1].

Асновай акордаў дамінанты з’яўляецца трахгучча пятай ступені ладу. Функцыю дамінанты (пазначаецца лацінскай літарай D) могуць выконваць і акорды, якія будуюцца на VII і III ступенях. Таксама гэтую функцыю нясуць розныя відазмяненні асноўнага акорда: дабаўленне дысанансаў, лінеарных і заменных тонаў, увядзенне альтэрацыі, пропуск прымы і іншых тонаў[1].

Да дамінантавай групы адносяць некаторыя падобныя па ролі ў танальнасці акорды, напрыклад, «дубль-дамінанта» — акорд з павялічанай секстай на паніжанай другой ступені[1].