Дамінік Вітаноўскі
Дамінік Вітаноўскі | |
---|---|
| |
Смерць |
2 сакавіка 1848 |
Род | Вітаноўскія[d] |
Бацька | Ян Вітаноўскі[d] |
Член у | |
Адукацыя |
Дамінік (Іванавіч) Вітаноўскі (польск.: Dominik Witanowski, руск.: Доминик Иванович Витановский; пам. 2 сакавіка 1848 г., Мінская губерня[1]) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Вітаноўскіх герба «Равіч». Сын Яна Вітаноўскага. Меў брата Міхала[2], аўгустоўскага грамадзянскага губернатара[1].
Скончыў Крамянецкую школу[1].
У 1808 г. — канцылярыст Крамянецкай камісіі па пытаннях школьных фундушаў Валынскай, Падольскай і Кіеўскай губерняў. У 1811 г. — памочнік старшага настаўніка літаратуры Валынскай гімназіі. У 1813 г. — настаўнік лацінскай і польскай моваў Луцкай павятовай школы. У 1815 г. — сакратар маршалка Гродзенскай вывадовай дэпутацыі. У 1818 г. — архівіст па пытаннях шляхецкіх сходаў і вывадовых дэпутацыяў, прысяжны Гродзенскага галоўнага суда. У 1819—1820 г. — асэсар гэтага ж суда. У 1821 г. — калежскі сакратар, страпчы па казённых справах Гродзенскай губерні[2].
Віцэ-прэзідэнт Мінскай грамадзянскай палаты[1].
Сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, прамоўца ў 1818–1820, масон 4-й ст. у 1821 годзе; ганаровы сябра масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 4-й ст. у 1820; Сябра ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы ў 1819, масон 4-й ст. у 1820[2]. Па заданню майстра ложы Анджэйкавіча ўвёў у яе Караля Эйсымонта[2].
Меў адзін з найбгацейшых прыватных кнігазбораў, які налічваў да некалькіх тысяч тамоў[1]. Пасля яго смерці ў 1848 г. бібліятэка была прададзена[3].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Швед, В. В. Вітаноўскі Міхал Янавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.