Дамінік Грушаўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Архібіскуп Дамінік Грушаўскі
Arcibiskup Dominik Hrušovský
Герб
Сцяг
3-і Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь
15 красавіка 1996 — 28 ліпеня 2001
Царква: Каталіцкая царква
Папярэднік: Архібіскуп Агасціна Маркета
Пераемнік: Архібіскуп Іван Юркавіч

Адукацыя:
Прафесія: ксёндз, дыпламат
Імя пры нараджэнні: Дамінік Грушаўскі
Арыгінал імя
пры нараджэнні:
Dominik Hrušovský
Нараджэнне: 1 чэрвеня 1926(1926-06-01) (93 гады)
в. Велька Маня, Чэхаславакія
Смерць: 27 ліпеня 2016(2016-07-27) (90 гадоў)
Прыняцце свяшчэннага сану: 23 снежня 1950
Епіскапская хіратонія: 6 студзеня 1983

Узнагароды:
Кавалер ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Кавалер ордэна Людавіта Штура 1 класа
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Дамінік Грушаўскі (славацк.: Dominik Hrušovský; 1 чэрвеня 1926, Велька Маня, раён Новэ Замкі, Нітранскі край, Славакія) — рымска-каталіцкі і славацкі грамадска-культурны дзеяч.

Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Сын Томаша і Марыі Гудэцавай, брат Яна, Бенедыкта і Эмануэля. У 19321937 навучаўся ў пачатковай школе, у 19371938 у гімназіі ў Златых Мораўцах, у 19381945 у гімназіі ў Шуранах. У 1945 паступіў на Рымска-каталіцкі кірыла-мяфодзіеўскі факультэт у Славацкім універсітэце. У 1946 накіраваны навучацца ў Рым, дзе навучаўся ў Папскім калегіуме Св. Яна Непамука, Папскім Латэранскім універсітэце. У 19461947 вывучаў філасофію, у 19471951 тэалогію. 19 чэрвеня 1951 атрымаў ступень доктара тэалогіі. У 19541955 скончыў 5-ы факультэт тэалагічнага факультэта.

Ксёндз[правіць | правіць зыходнік]

Стаў святаром 23 снежня 1950 у Рыме. Праз немагчымасць вярнуцца ў Славакію, служыў у паўночнаітальянскай дыяцэзіі Белюна, напачатку як каплан у парафіі П'евэ дзі Альпага (кастрычнік 1951-снежань 1953), пасля як пробашч парафіі Гойма дзі Цольда (снежань 1953-жнівень 1955). Ад 1955 прафесар Папскай рэгіянальнай духоўнай семінарыі ў Вітэрба, выкладаў філасофію (19551959) і дагматыку (19591962).

У 19471962 быў адным з заснавальнікаў славацкай службы Радыё Ватыкана. У 19621966 кіраўнік Славацкай каталіцкай місіі ў Парыжы ў якасці адміністратара славакаў Парыжскай архідыяцэзіі. На французскім радыё штотыдзень выпускаў перадачы, у якіх знаёміў славакаў з культурнымі і рэлігійнымі асаблівасцямі краіны. У 19661992 супрацоўнічаў з Славацкім таварыствам Святых Кірыла і Мяфодзія ў Рыме. У ліпені 1966-сакавіку 1973 рэдактар часопісу «Hlasy z Ríma». 1 сакавіка 197331 снежня 1992 старшыня таварыства. 17 чэрвеня 197531 снежня 1992 апостальскі адміністратар славакаў замежжа. 8 лістапада 1981 сустракаў у Таварыстве папежа Яна Паўла II, які прыехаў сюды, каб наведаць адзін з цэнтраў шанавання Кірыла і Мяфодзія — патронаў Еўропы. 18 снежня 1982 названы на біскупа Тубіі, высвечаны на біскупа 6 студзеня 1983 у Саборы Св. Пятра ў Рыме. Увесь гэты час ізноў супрацоўнічаў на Радыё Ватыкана.

У 1992 вярнуўся ў Славакію. 24 верасня 1992 прызначаны дапаможным біскупам Браціслаўска-Трнаўскай архідыяцэзіі, 17 снежня 1992 яе генеральным вікарыем. У 199327 ліпеня 1995 генеральны сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Славакіі, да 15 красавіка 1996 выконваў функцыі старшыні камісіі Канферэнцыі па справах славацкай дыяспары. У 19951996 сябар Папскага савета па духоўных справах мігрантаў і бежанцаў.

15 красавіка 1996 прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусь, даверчыя граматы ўручыў 22 мая 1996. 28 ліпеня 2001 пакінуў гэту пасаду.

Пераклаў шмат рэлігійных тэкстаў на славацкую мову. Друкаваўся ў часопісах: «Diakonia-Slovenskў kňaz», «Hlasy z Ríma», «Jednota», «Kanadskў Slovák», «Katolícke noviny», «Magnifikat», «Most», «Slovák v Amerike», «Slovenské hlasy z Ríma», «Verbum».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Ота Вюст
Тытулярныя біскупы Тубіі
1982-сёння
Пераемнік:
няма
Папярэднік:
Агастына Маркета
Апостальскія нунцыі ў Беларусі
19962001
Пераемнік:
Іван Юркавіч

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]