Дамінік Суэйн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дамінік Суэйн
англ.: Dominique Swain
Дата нараджэння 12 жніўня 1980(1980-08-12)[1] (43 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёрка, тэлеактрыса, кінаактрыса
IMDb ID 0000663
dominiqueswain.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дамінік Эрыэйн Суэйн (англ.: Dominique Ariane Swain; нар. 12 жніўня 1980, Малібу, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская актрыса. Найбольш вядомая па ролях у фільмах «Лаліта» і «Без твару».

Юнацтва[правіць | правіць зыходнік]

Суэйн нарадзілася 12 жніўня 1980 года ў Малібу, штат Каліфорнія, у сям’і Сіндзі (народжанай Фіцджэральд) і Дэвіда Суэйна-старэйшага, інжынера-электрыка[2]. У яе ёсць дзве сястры, актрысы Чэлсі і Алексіс.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дамінік пачала сваю кар’еру ў Галівудзе ў якасці дублёра-каскадзёра, у прыватнасці яна з’явілася ў ролі дублёра малодшай сястры Макалея Калкіна Куін у фільме Джозэфа Рубена «Добры сын». У 1995 годзе, ва ўзросце 15 гадоў, яна была абраная з 2500 дзяўчынак на галоўную ролю Далорэс Гейз ў спрэчнай экранізацыі «Лаліты» Эдрыяна Лайна. Яе ігра была высока ацэненая крытыкамі. Пазней яна сыграла ролю Джэймі Арчэр у фільме Джона Ву «Без твару»[3][4][5]. Затым у драматычным фільме 1998 года «Фанатка», у якім яна іграе старшакласніцу, якая цвёрда мае намер страціць некранутасць. У 2001 годзе актрыса сыграла галоўную гераіню, 17-гадовую Кэт Сторм ў фільме «Каледж». У тым жа годзе, ва ўзросце 21 года, Суэйн пазіравала аголенай для кампаніі PETA «Я б аддаў перавагу хадзіць голым, чым насіць мех»[6]. У 2002 годзе яна знялася ў кліпе на песню Мобі «We Are All Made of Stars». У 2006 годзе выйшла карціна «Альфа Дог» з яе ўдзелам[7].

У 2009 годзе яна знялася ў фільме «Высакародныя справы» пра зорку кантры Джымі Уэйн Колінза, у якім таксама знялася кантры-спявачка Лі Эн Уомак[8]. Суэйн таксама знялася ў фільме жахаў «Смяротнае жніво» у ролі галоўнай гераіні Крысці Уолес[9]. У 2010 годзе яна знялася ў рамантычным трылеры «Дарога ў нікуды»[10]. У 2011 годзе Суэйн сыграла ў баявіку «Памылка целаахоўніка»[11]. Затым знялася ў навукова-фантастычным фільме «Нацысты ў цэнтры Зямлі» у 2012 годзе[12]. У 2013 годзе Суэйн знялася ў драматычным фільме «Блакітная мара» ў ролі Джыны Таўнсэнд[13]. У 2015 годзе яна знялася ў незалежным баявіку «Гандаль скурай» разам з Мікі Руркам, Дэрыл Ханнай, Эрыкам Робертсам і Майклам Мэдсенам[14][15].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Была ў стасунках з акцёрам Крыстаферам Мастэрсанам. З 2019 года сустракаецца з Джэймі Харам.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Dominique Swain Biography (1980—). Filmreference.com. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021.
  3. Anderson, Kyle. 'Lolita' Invades America: Wake-Up Video. MTV (18 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2014.
  4. Berardinelli, James. Review: Lolita (1997). Reel Reviews (11 лютага 1998). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2020.
  5. James, Caryn. Movie Review: Lolita (1997) TELEVISION REVIEW; Revisiting a Dangerous Obsession. The New York Times (31 ліпеня 1998). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2017.
  6. MacIntyre, April. Starz Inside: Sex and the Cinema unzips on November 10(недаступная спасылка). Monsters and Critics (4 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2014. Праверана 30 студзеня 2023.
  7. Buchanan, Kyle. Director of Obscure Dominique Swain Movie Refashions Himself as Tea Party Martyr. Movieline (18 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2019.
  8. Lee Ann Womack Steps Off The Stage And Onto The Big Screen. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 30 студзеня 2023.
  9. "FALL DOWN DEAD" Release News. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021.
  10. Elder Statesman's New Story. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2011.
  11. Action Thriller The Girl from the Naked Eye Serves Up Cold Revenge. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021.
  12. Dominique Swain and Jake Busey Find Nazis at the Center of the Earth. Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2014.
  13. MAD COWGIRL Director Returns With BLUE DREAM(недаступная спасылка). Twitch Film. Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2014. Праверана 30 студзеня 2023.
  14. Eric Roberts, Daryl Hannah, Mickey Rourke to Star in 'Skin Traffik' (EXCLUSIVE). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2014.
  15. December 17, 2001. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2021.